Мсціслаў Ізяславіч
Мсціслаў Ізяславіч (памёр у 1069[1]) — князь наўгародскі ў 1054—1067 гадах, Полацкі ў 1069 годзе, сын Ізяслава Яраславіча.
Мсціслаў Ізяславіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ізяслаў Яраславіч | ||||||
Пераемнік | Глеб Святаславіч | ||||||
Спадчыннік | Расціслаў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Усяслаў Брачыславіч | ||||||
Пераемнік | Святаполк Ізяславіч | ||||||
Нараджэнне | XI стагоддзе | ||||||
Смерць | 1069 | ||||||
Род | Рурыкавічы | ||||||
Бацька | Ізяслаў Яраславіч | ||||||
Дзеці | Расціслаў | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе |
БіяграфіяПравіць
У 1054 годзе, пасля смерці Яраслава Мудрага, наўгародскі князь Ізяслаў стаў вялікім князем кіеўскім, а ў Ноўгарадзе пакінуў князем свайго сына Мсціслава.
Полацкі князь Усяслаў Брачыславіч, па мянушцы Чарадзей, у 1065 годзе здзейсніў набег на Пскоў, які пратрымаў у аблозе, але не ўзяў, а ў 1067 годзе на беразе ракі Чарэхі ён разбіў войска князя Мсціслава Ізяславіча і заняў Ноўгарад. Ноўгарад напалову быў спалены. Усяслаў захапіў палонных і зняў з наўгародскага Сафійскага сабора званы, прыхапіўшы да сябе ў княства абразы і начынне наўгародскіх цэркваў. Пасля гэтага Мсціслаў збег у Кіеў да бацькі.
Вядома таксама, што яго бацька Ізяслаў, вярнуўшыся з Польшчы ў 1069 годзе, паслаў Мсціслава наперадзе сябе ў Кіеў, дзе Мсціслаў учыніў расправу над завадатаямі паўстання, прычым вінаватых выгнання яго бацькі Ізяслава Яраславіча перабіў альбо асляпіў.
У 1069 годзе, пасля перамогі над князем Усяславам Брачыславічам, атрымаў ад бацькі княжацкі прастол у Полацку, дзе неўзабаве і памёр[2].
Шлюб і дзеціПравіць
Імя жонкі Мсціслава невядома. У яго быў прынамсі адзін сын:
- Расціслаў (памёр 1 кастрычніка 1093), князь брэсцкі
Зноскі
- ↑ Татищев В. Н. История Российская — М., 1963. — Т. 2. — С. 68.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10). — С. 537
ЛітаратураПравіць
- Войтович Леонтій. Ізяславичі. Турово-Пінські князі. Четвертинські. Сокольські // Князівські династії Східної Європи (кінець IX — початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне дослідження. — Львів: Інститут українознавства ім. І.Крип'якевича, 2000. — 649 с. — ISBN 966-02-1683-1.
- Славянская энциклопедия. Киевская Русь — Московия: в 2 т. / Автор-составитель В. В. Богуславский — М.: ОЛМА-ПРЕСС, 2001. — Т. 1. — 784 с. — 5000 экз. — ISBN 5-224-02249-5.
- Рыжов К. Все монархи мира. Россия — М.: Вече, 1998. — 640 с. — 16 000 экз. — ISBN 5-7838-0268-9.