Мсціслаў Ізяславіч (князь кіеўскі)

Мсцісла́ў Ізясла́віч (1125 — 13/19 жніўня 1170) — князь кіеўскі (15 мая 1167 — 12 сакавіка 1169; 22 лютага 1170 — 13 красавіка 1170), князь пераяслаўскі (1146—1149, 1151—1154), перасопніцкі (1155—1156), валынскі (1156—1170). Сын кіеўскага князя Ізяслава Мсціславіча і яго жонкі, верагодна германскай князёўны. Бацька першага галіцка-валынскага князя Рамана Мсціславіча, дзед караля Русі Данілы Раманавіча.

Мсціслаў Ізяславіч
Нараджэнне XII стагоддзе
Смерць 19 красавіка 1170[1]
Род Рурыкавічы
Бацька Ізяслаў Мсціславіч
Маці Агнеса фон Штаўфен[d]
Жонка Агнешка Баляславаўна[d]
Дзеці Раман Мсціславіч, Усевалад Мсціславіч[d], Уладзімір Мсціславіч і Святаслаў Мсціславіч
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1151—1154 гадах — князь пераяслаўскі. У 1152 годзе двойчы разбіў палавецкія орды. Браў удзел у войнах бацькі з чарнігаўскімі князямі і суздальскім князем Юрыем Далгарукім.

У 1154—1167 гадах — князь валынскі. У 1154 годзе, абложаны ў Луцку войскамі Юрыя Далгарукага, уцёк у Польшчу. Вярнуўся на Валынь у 1156 годзе. Пасля замацавання на Валыні распачаў барацьбу за валоданне Кіевам. У 1160 годзе авалодаў горадам і пасадзіў на кіеўскі стол свайго дзядзьку смаленскага князя Расціслава Мсціславіча. Пасля яго смерці, у 1167 годзе, стаў кіеўскім князем.

У 1168 годзе супольна з іншымі князямі разграміў палавецкія качовішчы над Арэллю і Снепарадам.

У сакавіку 1169 года абараняў Кіеў ад войск суздальскага князя Андрэя Багалюбскага, але быў вымушаны пакінуць горад і адступіць на Валынь. У 1170 годзе зноў заняў Кіеў. Памёр ва Уладзіміры на Валыні, быў пахаваны ў саборы святой Багародзіцы.

Сям’я і дынастычныя сувязі правіць

Каля 1151 года ажаніўся з дачкой Баляслава III Крывавустага Агнешкай (1137—1182).

Дзеці:

Зноскі

  1. Lundy D. R. Mstislav II, Grand Prince of Kiev // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура правіць

  • Войтович Л. В. Князівські династії Східної Європи (кінець IX — початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне дослідження. — Львів: Інститут українознавства ім. І. Крип’якевича, 2000. — 649 с.
  • Войтович, Л. В. Княжа доба на Русі: портрети еліти. — Біла Церква: Вид. О. В. Пшонківський, 2006. — С. 466—486.
  • Котляр М. Ф. Мстислав Ізяславич // Енциклопедія історії України: У 10 т. / Редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін.; Інститут історії України НАН України. — Київ: Наукова думка, 2010. — Т. 7: Мл — О. — С. 99.