Адкрыць галоўнае меню

Мудраскае перамір'е 1918. Падпісана 30 кастрычніка 1918 г. прадстаўнікамі Вялікабрытаніі і Асманскай імперыяй на борце англійскага крэйсера «Агамемнан» у порце Мудрас (востраў Лемнас) пасля паражэння Асманскай імперыі ў Першай сусветнай вайне. Прадугледжвала: адкрыццё чарнаморскіх праліваў для ваенных караблёў Антанты з правам акупацыі саюзнікамі фартоў Басфора і Дарданэлаў капітуляцыю турэцкіх войск у Хіджазе, Іраку, Сірыі, Емене і вывад іх з Ірана, Закаўказзя і Кілікіі; згоду на акупацыю саюзнікамі 6 вілаетаў турэцкай Арменіі «ў выпадку хваляванняў у адным з іх»; выдачу турэцкага ваеннага флоту; дэмабілізацыю турэцкай арміі; вяртанне Турцыяй усіх ваеннапалонных. Фармальна дзейнічала да Муданійскага перамір'я 1922 г.

ЛітаратураПравіць

  • Мудроскае перамір'е 1918 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]. Том 11: Мугір — паліклініка. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2000. — С. 6.
  • Laura M. Adkisson Great Britain and the Kemalist Movement for Turkish Independence, 1919-1923, Michigan 1958
  • Paul C. Helmreich From Paris to Sevres. The Partition of the Ottoman Empire at the Peace Conference of 1919-1920, Ohio 1974, S. 3-5, der gesamte Vereinbarungstext befindet sich auf S. 341f.
  • Patrick Balfour Kinross Ataturk : a biography of Mustafa Kemal, father of modern Turkey, New York 1965
  • Sir Frederick B. Maurice The Armistices of 1918, London 1943
  • The text of the Armistice of Mudros, Turk Tarih Kurumu тур.