«Мужык» — беларуская народная казка. Бытавая. Запісана Эмай Дмахоўскай у вёсцы Юравічы Рэчыцкага павета.

Сюжэт правіць

Багаты мужык быў вельмі сквапны і нікога не частаваў. Лішняе збожжа ён сыпаў у яму, каб яно там гніло — абы не даваць нікому дарма. Аднойчы стары падарожнік папрасіўся да яго пераначаваць. Гаспадар нават не пакарміў яго, а за начлег прымусіў змалаціць дзве копы жыта. Стары пагадзіўся, але малаціць стаў незвычайным чынам: падпаліў жыта ў гумне і стаў казаць чароўныя словы: «Гоц, гоц, гоц!». Як ні дзіўна, праз нейкі тэрмін аказалася, што жыта сапраўды змалочана, прычым вельмі добра. Адпусціўшы старога, мужык вырашыў праверыць дзіўны спосаб малацьбы і падпаліў у гумне ўсё сваё жыта. Але і жыта, і гумно згарэлі, і мужык разарыўся. Здагадаўся ён тады, што стары быў ніхто іншы, як сам Бог.

Літаратура правіць

Беларускі казачны эпас / Склад. і ўступ. артыкул У. В. Анічэнка. — Мінск : Выдавецтва БДУ, 1976. — 206 с.