Музей Адама Міцкевіча (Стамбул)

Музей Адама Міцкевіча (польск.: Muzeum Adama Mickiewicza; турэцк.: Adam Mickiewicz Müzesi)  — музей у Стамбуле, размешчаны ў раёне Беяглу.

Музей Адама Міцкевіча
Musée Adam Mickiewicz à Istanbul.jpg
Заснаваны 1955
Месцазнаходжанне
muze.gen.tr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Заснаваны ў 1955 г. у памяць аб стагоддзі з дня смерці паэта пры садзейнічанні Літаратурнага музея ў Варшаве. Як вядома, пасля расійскай ссылкі з 1829 г. А. Міцкевіч жыў у Заходняй Еўропе. Але ў час Крымскай вайны ў 1855 г. ён выехаў у Турцыю, дзе ствараў польскія атрады для барацьбы з царскай Расіяй. Памёр раптоўна ў час эпідэміі халеры ў Стамбуле ў 1855 г. Цела А. Міцкевіча было перавезена і пахавана ў Парыжы.

Музей знаходзіцца ў доме, дзе жыў паэт. Экспазіцыя музея ўключае многія дакументы і матэрыялы, якія расказваюць пра жыццё паэта, яго творчасць, вызваленчую барацьбу польскіх арганізацый. Прадстаўлены фотаздымкі Стамбула таго часу. У музеі знаходзіцца сімвалічная магіла паэта.

ЛітаратураПравіць

  • Музеі замежных краін : вучэб. дапам. для студэнтаў гіст. фак. спец. 1-23 01 12 «Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны (па напрамках)». У 2 ч. Ч. 2. Музеі Азіі, Амерыкі, Аўстраліі, Афрыкі / Л. У. Бярэйшык, А. А. Гужалоўскі. — Мінск : БДУ, 2008. — 247 с. : іл. ISBN 978-985-485-855-5.

СпасылкіПравіць