Музей Обальскага камсамольскага падполля

Музей Обальскага камсамольскага падполля — музей ў гарадскім пасёлку Обаль Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адкрыты 29 кастрычніка 1965 года як філіял Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, з 1 красавіка 2000 года — філіял Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея.

Музей Обальскага камсамольскага падполля
Профіль Гістарычны
Заснаваны 1965
Падпарадкаванасць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Месцазнаходжанне Обаль, Беларусь
Памеры фонду 1040
Агульная плошча 194
Выставачная плошча 150
Плошча запаснікаў 10
Адрас 211266, Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, г. п. Обаль, вул. Школьная, 1
Адкрыты 10:00–18:00, акрамя панядзелка
podpolie.obol.museum.by/…

У музеі сабрана больш за 1000 экспанатаў як ваеннага, так і даваеннага часу. Сярод экспанатаў — дакументы, фотаздымкі, асабістыя рэчы вядомых герояў-камсамольцаў, творы мастацтва і г.д.

Галоўную экспазіцыю музея ўтвараюць матэрыялы пра дзейнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны Обальскай падпольнай камсамольскай арганізацыі «Юныя мсціўцы». У іншых экспазіцыях адлюстраваны ўдзел камсамола Беларусі ў грамадзянскай вайне і сацыялістычным будаўніцтве, подзвігі камсамольцаў і моладзі Беларусі на франтах Вялікай Айчыннай вайны, на акупаванай тэрыторыі, удзел камсамола ў пасляваенным аднаўленні народнай гаспадаркі.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Музей комсомольской славы // Память: историко-документальная хроника Шумилинского района / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. — Мн., 1985. — С. 516—517. (руск.)
  • Обальскі музей камсамольскай славы // Энцыклапедыя літ. і мастацтва Беларусі. — Мн., 1987. — Т. 4. — С. 11.

Спасылкі правіць