Музей абароны Масквы
Дзяржаўны музей абароны Масквы — музей, прысвечаны Маскоўскай бітве, а таксама памяці абаронцаў сталіцы. Штат музея складаецца з 60 чалавек, з іх 22 — навуковыя супрацоўнікі[2].
Дзяржаўны музей абароны Масквы | |
---|---|
![]() | |
Заснаваны | 25 снежня 1979 года |
Адкрыты | 1981 |
Месцазнаходжанне | Расія, г. Масква, Мічурынскі праспект, Алімпійская вёска, 3 |
Дырэктар | Серабрава Алена Уладзіміраўна[1] |
gmom.ru | |
![]() |
Гісторыя музеяПравіць
Музей абароны Масквы быў заснаваны 25 снежня 1979 года на гістарычным месцы: тут у 1941 годзе знаходзіліся абарончыя межы[2]. Пачатак музею паклала выстаўка да 40-годдзя Маскоўскай бітвы, на якой былі пададзены дакументы і ўзбраенне 1941—1942 гадоў[3]. З 1981 года музей адкрыты для наведнікаў. А ў 1994 годзе была праведзена рэканструкцыя экспазіцыйных залаў музея. Пастаянная экспазіцыя створана толькі ў 1995 годзе і прымеркавана да 50-годдзя Перамогі[4].
Музей займае два ніжнія паверхі ў пяціпавярховым будынку, пабудаваным для адміністрацыі Алімпійскіх гульняў у Маскве ў 1980 годзе. Ля ўваходу размешчана вайсковая тэхніка часоў ВАВ[2].
КалекцыяПравіць
Экспазіцыя музея ўлучае каля 4000 сапраўдных экспанатаў, сярод якіх дакументы, фатаграфіі, зброю, карціны, асабістыя рэчы ўдзельнікаў абароны Масквы. У шасці залах музея знаходзяцца сем тэматычных кампазіцый. Экспазіцыя кожнай залы прысвечана пэўнаму падзелу абароны горада[2]:
- Першыя месяцы вайны. Экспазіцыя залы ахапляе падзеі 1941—1942 гадоў і сканцэнтравана на фармаванні дывізій народнага рушэння, эвакуацыі насельніцтва і прадпрыемстваў сталіцы, а таксама Смаленскай бітве.
- Абарона Масквы ад варожай авіяцыі. Вялікае месца адведзена экспазіцыі, якая расказвае пра вычыны салдатаў СПА, якія тры гады адбівалі атакі фашысцкай арміі. Самы значны экспанат — сапраўдны аэрастат загароды.
- Гераічная абарона Масквы, Масква прыфрантавая. Зала падзеленая на дзве выстаўкі: тут пададзена абмундзіроўка і рыштунак салдатаў Чырвонай Арміі, якія абаранялі сталіцу, і салдат нямецкіх дывізій, што атакавалі яе.
- Контрнаступ. Выстава прысвечана зваротнаму наступу савецкіх войскаў пасля бітвы пад Прохараўкай.
- Перамога. Экспазіцыя размешчана на двух узроўнях, дзе паказаны баявы шлях сфармаваных ваярскіх частак савецкай арміі ад Масквы да Берліна і Японіі.
- Памяць пра вайну і загінулых святая. На выставе пададзены асабістыя рэчы ўдзельнікаў ВАВ, якія расказваюць пра паваеннае жыццё выжылых і ўшаноўваюць памяць загінулых. Сярод сходаў музея вялікая калекцыя ўзнагарод, мастацкія выданні пра бітву за Маскву, а таксама скульптура Даніэля Мітлянскага[5]. Асобны стэнд прысвечаны маршалу Жукаву, чатырохразоваму Гераю Савецкага Саюза, дзе вывешаны яго партрэт і знаходзяцца некалькі прадметаў, якія належалі яму[6].
Зноскі
- ↑ Музей обороны Москвы(недаступная спасылка). Портал открытых данных Правительства Москвы (26 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2017. Праверана 16 сакавіка 2017.
- ↑ а б в г Музей обороны Москвы, 1997
- ↑ Музей абароны Масквы, 1997
- ↑ Государственный музей обороны Москвы (Москва) . World.Walk.info (26 сакавіка 2017). Праверана 16 сакавіка 2017.
- ↑ Государственный музей обороны Москвы: свидетельство великого подвига . Rus-Ekskurs.net (26 сакавіка 2017). Праверана 16 сакавіка 2017.
- ↑ Государственный музей обороны Москвы . Mos-Holidays.ru (26 сакавіка 2017). Праверана 16 сакавіка 2017.
ЛітаратураПравіць
Музей обороны Москвы // Москва: Энциклопедия / Глав. ред. С. О. Шмидт; Сост.: М. И. Андреев, В. М. Карев. — Москва: Большая Российская энциклопедия, 1997. — 976 с. — ISBN 5-85270-277-3.
СпасылкіПравіць
- Официальный сайт Государственного музея обороны Москвы