Музей бурштыну (Калінінград)
Музе́й бурштыну знаходзіцца ў горадзе Калінінград. Адкрыўся ў 1979 годзе. Да мая 2003 года з'яўляўся філіялам Калінінградскага гісторыка-мастацкага музея. Гэта адзіны ў Расіі музей аднаго мінерала[2].
Музей бурштыну | |
---|---|
![]() Лагатып | |
![]() Музей бурштыну размяшчаецца ў вежы форта «Der Dona» | |
Заснаваны | 29 снежня 1979 года |
Месцазнаходжанне | 236016 г. Калінінград, плошча маршала Васілеўскага, 1 |
Наведвальнікі | |
Тэлефон | + 7 (4012) 466-888 |
Праезд | усімі тыпамі транспарта да плошчы маршала Васілеўскага |
Дырэктар | Таццяна Юр'еўна Суворава |
Адкрыты | аўторак-нядзеля з 10-00 да 18-00 (улетку да 19-00) |
ambermuseum.ru | |
![]() |
Музей знаходзіцца ў гістарычным будынку (абарончай вежы «Дона»), адноўленай пасля вайны, і з'яўляецца часткай былога ўнутранага вальнага ўмацаванні Кёнігсберга.
ЭкспазіцыіПравіць
Экспазіцыя музея размяшчаецца ў 28 залах агульнай плошчай звыш тысячы квадратных метраў.
Экспазіцыі ўключаны ў некалькі раздзелаў:
- Паходжанне бурштыну, яго ўласцівасці
- Гісторыка-археалагічныя веды пра бурштын
- Бурштын у мастацтве XVII—XVIII стагоддзяў
- Кёнігсбергская дзяржаўная бурштынавая мануфактура
- Калінінградскі бурштынавы камбінат
- Бурштын у творчасці сучасных мастакоў
У музеі сабраны ўнікальныя кавалкі балтыйскага самацвета (самародак вагай 4 кг 280 г — самы буйны ў калекцыі Музея бурштыну), а таксама больш дзвюх тысяч мастацкіх вырабаў з яго, у тым ліку і фрагменты адноўленага Бурштынавага пакоя.
У музеі маюцца дыярамы старажытнага «бурштынавага лесу» і кар'ера па здабычы бурштынаноснай «блакітнай зямлі», мноства кавалкаў (больш тысячы)[3] бурштыну з інклюзамі мезазойскіх раслін і жывёл, у тым ліку яшчаркі. Адлюстраваны ўвесь спектр колераў бурштыну ад белага да чорнага. Выстаўлены таксама бурштынавыя вырабы IV—V стагоддзяў нашай эры, знойдзеныя археолагамі на тэрыторыі вобласці, працы нямецкіх майстроў, перададзеныя са Зброевай палаты.
З 2003 года музей праводзіць конкурс вырабаў з бурштыну «Алатырь».