Музей валуноў
Музей валуноў — парк-музей камянёў ва Уруччы. Створаны ў 1985 годзе. Не мае аналагаў ва ўсёй Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Падобны музей меншых памераў ёсць толькі на тэрыторыі Літвы.
Музей валуноў | |
---|---|
![]() | |
Заснаваны | 1985 |
Падпарадкаванасць | Адміністрацыя Першамайскага раёна г. Мінска |
Месцазнаходжанне | Беларусь, Мінск |
Агульная плошча | 72259 м² |
Адкрыты | так |
![]() |
Валунамі выкладзена карта Беларусі. На ёй наваламі камянёў паказаныя населеныя пункты, а таксама рэчкі, азёры, ўзгор'і. У музеі сабраны камяні з усёй краіны (болей за 2134).
Тут знаходзяцца знакамітыя «Барысавы камяні», на якіх высечаныя шасціканцовыя крыжы і надпісы. «Крыж Стэфана Баторыя», у якога, па паданні, абедаў кароль Вялікага княства Літоўскага ў час паходу на ўсход. Сюды таксама быў прывезены валун з назвай «Дзед», які да канца XIX стагоддзя знаходзіўся у цэнтры Мінску на старажытным паганскім капішчы.
Стваральнікі музеяПравіць
Ініцыятыўная група (першыя энтузіясты) па выкананні даследванняў валуннага матэрыялу на Беларусі:[1]
Група пошуку, абследвання і дастаўкі валуноў з найбольш характэрных раёнаў іх размяшчэння на пляцоўку музея:[1]
- В. Вінакураў
- Я. П. Рунец
- А. І. Зімянкоў
- іншыя
Распрацоўшчык Экспэрыментальнай базы — Інстытут Белдзяржпраект[1]
- Архітэктар — Р. Краўэр
- Аўтар генплана — Р. Бараноўскі
- Аўтар кампазіцый з валуноў — Л. Саўрава
- Галоўны інжынер праекта — Т. Уласава
ФотагалерэяПравіць
Зноскі
У СецівеПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Музей валуноў
- Здымкі на старонцы «Минск старый и новый» Архівавана 11 сакавіка 2008.
- Артыкул у газэце «Республика» Архівавана 8 красавіка 2015.
- Артыкул у газэце «Беларусь сегодня»(недаступная спасылка)
- Легенда пра валун «Дзед» Архівавана 27 сакавіка 2008.