Музей горада Заграба

Музей горада Заграба (харв.: Muzej grada Zagreba; вядомы таксама пад абрэвіятурай MGZ) — гарадскі музей у сталіцы Харватыі Заграбе, прысвечаны мінулым і цяперашнім гістарычным, палітычным і культурным падзеям, з’явам і асобам, звязаным з горадам.

Музей горада Заграба
харв.: Muzej grada Zagreba
Заснаваны 1907
Адкрыты 1907
Месцазнаходжанне Заграб, Opatička, 20
Памеры фонду 4 500 item[1]
Адрас Opatička ulica 20, 10000 Zagreb
mgz.hr (харв.)(англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Музей горада Заграба
Музей

Размяшчэнне і рэжым працы правіць

Знаходзіцца ў адрэстаўраваным манументальным комплексе (Вежа Папова, абсерваторыя і млын) былога кляштара кларысак, пабудаванага ў 1650 годзе, і размешчанага па адрасе: вул. Опатычка (Opatička), дом. 20.

Рэжым работы (для наведвальнікаў):

  • з аўторка па пятніцу — з 10.00 да 18.00;
  • па суботах — з 11.00 да 19.00;
  • па нядзелях — з 10.00 да 14.00;
  • У панядзелак зачынены.

Гісторыя правіць

Музей горада Заграба быў створаны ў 1907 годзе культурным таварыствам «Братэрства харвацкага змея» (харв. Braca hrvatskoga zmaja).

Музейная ўстанова сваёй досыць шырокай экспазіцыяй асвятляе этапы культурнай, мастацкай, эканамічнай і палітычнай гісторыі Заграба, ахопліваючы вялікі часовай перыяд — ад рымскіх знаходак на тэрыторыі горада да сённяшняга часу. Калекцыі музея складаюць каля 75 000 адзінак захоўвання, размешчаных у сістэматычным парадку, раскрываючы як гістарычнае развіццё горада, так і побыт заграбцаў на розных гістарычных этапах, а таксама жыццё і творчасць выбітных постацяў нацыянальнай гісторыі і культуры, звязаных з горадам.

Галерэя правіць

       
макет Каптола
герб Заграба
харвацкія старадрукі
стол і частка экспазіцыі,
прысвечаная выбітнаму пісьменніку і гарадскому
сенатару Аўгусту Шэнаа

Зноскі

  1. http://mgz.hr/hr/o-muzeju/opci-podaci/ Праверана 8 чэрвеня 2022.

Спасылкі правіць