Музей гісторыі Магілёва

Музей гісторыі Магілёва — музей, заснаваны ў г. Магілёў паводле рашэння гарадскога Савета народных дэпутатаў ад 16 ліпеня 1990 г. Адкрыты для наведвальнікаў у 2002 г. Рашэннем Магілёўскага гарвыканкама ад 23.04.2003 г. зарэгістраваны як установа культуры. У 2006 г. створаны філіял музея — мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле».

Музей гісторыі Магілёва
Гарадская ратуша, у якой пасля яе аднаўлення размяшчаецца музей
Заснаваны 16 ліпеня 1990
Адкрыты 2002
Памеры фонду 7 407 экспанат
Дырэктар Аляксей Мікалаевіч Бацюкоў
museumhm.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Рашэннем аб заснаванні музея прадугледжвалася прадастаўленне для размяшчэння экспазіцыі будынка былога архірэйскага палаца — помніка архітэктуры канца 18 ст., але ў 2002 г. палац быў перададзены Магілёўскай епархіі Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы. У маі 1999 г. Магілёўскі гарвыканкам выдзеліў для размяшчэння службовых памяшканняў і выставачнай залы музея 1-ы паверх будынка па вул. Ленінскай, 13, дзе музей прыняў першых наведвальнікаў. Спачатку дзейнічалі зменныя выстаўкі, 30.11.2005 г. адкрылася экспазіцыя «Магілёў часоў магдэбургскага права, 16 — 18 ст.»[1]. Пасля адбудовы гарадской ратушы ў 2008 годзе музей пераведзены ў яе.

Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, калектыў музея, у тым ліку дырэктар Аляксей Бацюкоў, падпісаўся пад адкрытым пісьмом з патрабаваннем адстаўкі прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, спынення гвалту і праследу мірных грамадзян, расследавання і прыцягненне да адказнасці ўсіх вінаватых у гвалце, вызвалення ўсіх палітвязняў і затрыманых на мірных акцыях пратэсту грамадзян, правядзення новых, сумленных і празрыстых выбараў. У выпадку невыканання ўмоў калектыў пагражаў абвясціць забастоўку[2].

 
Укрыжаванне
 
Кафля з рыцарам
 
Дыярама. Шляхціцы ў майстэрні збройніка

Асноўны фонд музея (2008) налічвае 7407 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 4499 адзінак. Агульная плошча экспазіцыі 78,4 м², музей мае выставачную залу плошчаю 36,8 м². У фондах музея калекцыі археалагічных знаходак, у тым ліку упрыгожанняў 10 — 11 ст. (бісер, бразготкі, пацеркі), калекцыі кафлі, посуду, цацак, люлек, зброі 16 — 18 ст., фотаздымкаў 1941-46 гг., якія адлюстроўваюць баявы шлях 1942-га ордэна Аляксандра Неўскага асобнага мотаінжынернага батальёна 33-й асобнай мотаінжынернай брыгады спецпрызначэння і інш. У філіяле музея — мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле» разгорнута экспазіцыя «Магілёў 1941-га: дні і ночы мужнасці».

Дзейнасць

правіць

Музей праводзіць выставачную дзейнасць, прадстаўляючы наведвальнікам выстаўкі з уласных фондаў і фондаў іншых музеяў Беларусі, і арганізаваныя гарадамі-пабрацімамі і партнёрамі Магілёва. У 2007 г. на базе музея адбылася міжнародная навуковая канферэнцыя «Культура праз прызму духоўнасці». Музей з’яўляецца ініцыятарам і арганізатарам міжнароднай навуковай канферэнцыі «Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць», якая праводзіцца з 1998 г. (раз у 2 гады).

Зноскі

  1. Музеі Беларусі Музеи Беларуси / [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа, М. Г. Нікіцін]. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2008. — 559 с.
  2. Коллектив музея истории Могилева требует отставки Лукашенко и готов объявить забастовку. 4 сентября 2020 Архівавана 6 верасня 2020.

Літаратура

правіць
  • Музеі Беларусі Музеи Беларуси / [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа, М. Г. Нікіцін]. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2008. — 559 с.

Спасылкі

правіць