Музей сучаснага мастацтва (Парыж)

Парыжскі музей сучаснага мастацтва (фр.: Musée d'Art moderne de la Ville de Paris) займае ўсходняе крыло Такійскага палаца. У музеі прадстаўлены больш 8 000 экспанатаў, якія адлюстроўваюць разнастайныя плыні мастацтва XX стагоддзя.

Парыжскі музей сучаснага мастацтва
Musée d'Art moderne de la Ville de Paris

Заснаваны 1961
Адкрыты 1961
Месцазнаходжанне 11, avenue du Président Wilson 75116 Paris
Наведвальнікі
  • 289 467 чал. (2019)[1]
Праезд метро Alma-Marceau і Iéna
mam.paris.fr (фр.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Не блытаць з Французскім Дзяржаўным музеем сучаснага мастацтва, размешчаным у Цэнтры Жоржа Пампіду.

Гісторыя музея правіць

Першапачаткова музей планавалася адчыніць у 1937 годзе ў рамках Міжнароднай Выставы Мастацтваў і Тэхналогіі, што праходзіла ў Парыжы. У 1937 годзе музей не адчыняецца, і мноства работ сучасных мастакоў, набытых Парыжам за час выставы трапляюць у калекцыю музея Малога Палаца. Толькі калі памяшканні Малога Палаца становяцца зусім маленькімі для сабранай калекцыі (асабліва пасля дару доктара Жырардэна (фр.: Dr Girardin) в1953 годзе, адчыняецца новы музей у Такійскім палацы.

Пастаянная калекцыя правіць

Пастаянная калекцыя музея выстаўлена ў храналагічным парадку.

Гістарычны раздзел (1900—1960 гг.) правіць

Тут прадстаўлены экспанаты, сабраныя падчас будаўніцтва Такійскага палаца ў 1937 годзе, а таксама прадметы мастацтва, падораныя доктарам Жырардэнам.

 
«Мацярынства» Селінджэра (фр.: Shelomo Selinger), прэмія Нэймана 1958 г.

У гістарычным раздзеле прадстаўлены работы фавістаў, кубістаў і пост-кубістаў, арфістаў (у асноўным творы Дэланэ і Лежэ), а таксама сюррэалістаў (карціны Пікабіа, а таксама калекцыя, якая належала Андрэ Брэтону).

Сучасны раздзел (пасля 1960 года) правіць

Раздзел прадстаўляе розныя плыні сучаснага мастацтва, сярод іншых:

«Крадзеж стагоддзя» правіць

У ноч на 20 мая 2010 года невядомыя выкралі пяць карцін пэндзля Пікаса, Мацісаа, Мадыльяні, Брака і Лежэ агульным коштам мінімум 100 мільёнаў еўра[2][3].

Выкрадзеныя палатна:

Практычная інфармацыя правіць

Музей размешчаны ў XVI акрузе Парыжа, найбліжэйшыя станцыі метро — Alma-Marceau і Iéna.

Музей адкрыты кожны дзень акрамя панядзелка.

Гадзіны працы: з 10:00 да 18:00. Па чацвяргах музей адкрыты да 22:00

Зноскі

  1. Ministry of Culture Fréquentation des Musées de FranceMinistry of Culture. Праверана 10 кастрычніка 2021.
  2. "В Париже украли живописи на 100 млн". Радио Маяк. 20 мая 2010 года. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)(недаступная спасылка)
  3. Jones, Sam (20 мая 2010 года). "Picasso and Matisse masterpieces stolen from Paris museum". The Guardian [англійская]. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  4. (недаступная спасылка) З Музея сучаснага мастацтва выкрадзеныя карціны на 500 млн.еўра РЭХА планеты