Музей індустрыі Дэрбі
Музей індустрыі Дэрбі (англ.: Derby Industrial Museum, таксама вядомы як шаўковая фабрыка (англ.: The Silk Mill) — музей прамысловасці і гісторыі, які знаходзіцца ў горадзе Дэрбі (Англія).
Музей індустрыі Дэрбі | |
---|---|
Derby Industrial Museum | |
![]() Музей у 2006 годзе | |
Заснаваны | 1974 |
Адкрыты | 1974 |
Месцазнаходжанне | Дэрбі, Англія |
Адрас | Silk Mill Lane, off Full Street |
derbymuseums.org/… (англ.)[1] derbymuseums.org/… (англ.)[1] |
|
![]() |
ГісторыяПравіць
Музей размешчаны ў будынку былой шаўковай фабрыкі Lombe’s Mill, якой сканчаецца паўднёвая мяжа комплексу фабрык у даліне Дэрвента, уключанага ў спіс Сусветнай спадчыны Вялікабрытаніі[2]. Першая з фабрык паўстала паміж 1717 і 1721 годамі[3]. Яе ўладальнікамі былі браты Лоўмб, якія паставілі ў памяшканнях новыя станкі для выцягвання шоўку ў ніці. Для прывядзення іх у дзеянне выкарыстоўваліся вадзяныя колы.
Вытворчасць шоўку была спынена ў 1908 годзе, калі новы ўладальнік, F.W. Hampshire і Кампанія, вырашыў выпускаць ліпкія лавушкі на мух і лекі ад кашлю.
5 снежня 1910 на фабрыцы здарыўся пажар, пасля якога ўсходні бок будынку зваліўся ў раку. Ён быў адбудаваны, але ўжо трохпавярховым замест ранейшых пяці паверхаў.
ДзейнасцьПравіць
Музей быў адчынены 29 лістапада 1974. Асаблівая ўвага ў экспазіцыях зробленая на чыгуначную галіну і прэзентацыю прадукцыі фірмы Rolls-Royce plc, брытанскай кампаніі, што спецыялізуецца на авіяцыйных рухавіках і сілавых прыстроях для суднаў і прамысловасці. Таксама прадстаўленыя горназдабываючая прамысловасць, кераміка і ліцейная справа. У музеі ладзілі таксама іншыя выстаўкі і адукацыйныя праграмы[4].
3 красавіка 2011 музей быў зачынены на кансервацыю гарадскімі ўладамі[4], каб вызваліць грошы на рэканструкцыю шэрагу іншых музеяў. Пэўнай даты адкрыцця ў бліжэйшыя два гады ў справаздачы па прычынах закрыцця паведамлена не было[5][6]. Аднак выказаны спадзеў, што адкрыццё адбудзецца так хутка, як гэта будзе магчыма, улічваючы ролю музея і яго «станоўчы ўплыў на будучыню гораду»[4].
Зноскі
- ↑ а б https://vocaleyes.co.uk/research/heritage-access-2022/benchmark/ Праверана 9 лютага 2023.
- ↑ Derwent Valley Mills (англ.). ЮНЕСКА. Праверана 7 мая 2010.
- ↑ Whitehead. Архіўная копія (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2011. Праверана 9 мая 2011.
- ↑ а б в Архіўная копія (англ.)(недаступная спасылка). Derby City Council Museum website. Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2009. Праверана 9 мая 2011.
- ↑ Report of the Strategic Director of Neighbourhoods (англ.). Праверана 4 студзеня 2011.(недаступная спасылка)
- ↑ Архіўная копія (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 9 мая 2011.
ЛітаратураПравіць
- Derby Industrial Museum, Derby Evening Telegraph and Derby Library Service. (1999)
- The Derby Lock-Out and the origins of the labour movement Bill Whitehead (2001)
- Struck out! Derby in Crisis: the Silk Mill Lock-Out 1833-4, Derby, H. E. Butterton (1997)
- Lombe's Mill: An Exercise in Reconstruction', Industrial Archaeology Review, Anthony Calladine (1993)
СпасылкіПравіць
Музей індустрыі Дэрбі на Вікісховішчы |
- Вэб-старонка музея Архівавана 21 лютага 2009. (англ.) на старонцы гарадской рады Дэрбі