Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы

Тавары́ства «Музе́й і асяро́дак белару́скай культу́ры ў Га́йнаўцы» (польск.: Muzeum i ośrodek kultury białoruskiej w Hajnówce) — няўрадавая арганізацыя беларускай меншасці ў Польшчы.

Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы
Muzeum i ośrodek kultury białoruskiej w Hajnówce
Будынак Музея беларускай культуры
Заснаваны 1984
Месцазнаходжанне вул. 3 мая, 42, Гайнаўка, Польшча
Адрас 3 Maja 42, 17-200 Hajnówka[1]
Дырэктар Тамаш Ціханюк
muzeumbialoruskie.hajnowka.pl

Дзейнасць

правіць

Галоўнай мэтай Таварыства ёсць захаванне культурнай спадчыны беларусаў Польшчы[2]. Цяпер у ім каля 100 членаў.

Гісторыя

правіць

29 чэрвеня 1983 года ўлады Гайнаўкі перадалі Беларускаму грамадска-культурнаму таварыству пад беларускі музей зямлю і будынак у цэнтры горада[3]. Таварыства зарэгістравана 20 чэрвеня 1984 года[2].

Музей ствараўся пад кіраўніцтвам Канстанціна Майсені з пачатку 80-х гадоў. Удзел у ім бралі польскія прадпрымальнікі, установы і простыя жыхары, а таксама беларусы замежжа.

Зноскі

  1. http://www.muzeumbialoruskie.hajnowka.pl/index.php/kontakt Праверана 4 мая 2022.
  2. а б O Stowarzyszeniu (польск.)(недаступная спасылка). Stowarzyszenie. Muzeum i ośrodek kultury białoruskiej w Hajnówce (14 сакавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2014. Праверана 25 кастрычніка 2014.
  3. Запольская, Яна. Беларускі музей у Гайнаўцы адзначае 30-годдзе. Сумежжа. Беларускае радыё Рацыя (14 сакавіка 2014).

Спасылкі

правіць