Музыка са слупа
«Музыка са слупа» (руск.: «Музыка со столба») — апавяданне рускага пісьменніка Віктара Пялевіна, апублікаванае ў 1991 годзе ў зборніку «Сіні ліхтар»[1].
Музыка са слупа | |
---|---|
руск.: Музыка со столба | |
Аўтар | Віктар Алегавіч Пялевін |
Мова арыгінала | руская |
Дата першай публікацыі | 1991 |
Змест
правіцьАпавяданне «Музыка са слупа» разам з апавяданнямі «Реканструктар (Аб даследаваннях П. Стэцюка)», «Зброя адплаты» і «Адкрыццё Крэгера» складае адзіны цыкл твораў у жанры альтэрнатыўнай гісторыі[1]. Сюжэты гэтых апавяданняў пераклікаюцца[2].
У пачатку апавядання рабочы Мацвей чытае на часопіснай старонцы выклад ідэй амерыканскага фізіка пра існаванне кропак прасторы, якія знаходзяцца на розных эвалюцыйных лініях, але ў той жа час з’яўляюцца іх перасячэннем: «пераход праз такі пункт прывядзе да таго, што замест падзеі „А1“ вобласці „А“ пачне адбывацца падзея „Б1“ вобласці „Б“. Але падзея, што адбывалася ў вобласці „А“, зараз будзе падзеяй, што адбываецца ў вобласці „Б“». Дадзеная цытата апісвае кампазіцыйную структуру апавядання, дзе свядомасць героя падзяляецца[2], пераплятаюцца сон і рэальнасць[3].
Мацвей разам з двума калегамі хоча выпіць гарэлкі ў пачатку працоўнага дня, але паколькі магазін зачынены і грошай няма, яны вырашаюць ап’яніцца, наеўшыся мухамораў. Пад уплывам грыбоў у персанажаў пачынаюцца галюцынацыі. У свядомасці Мацвея ўзнікае «Музыка са слупа», пасля чаго «Нешта забітае, знявечанае і загнанае ў самы глухі і цёмны кут Мацвеевай душы заварушылася і нясмела папаўзло да святла, уздрыгваючы і кожную хвіліну чакаючы ўдару. Мацвей даў гэтаму дзіўнаму незразумела чаму цалкам праявіцца і цяпер глядзеў на яго унутраным поглядам, намагаючыся зразумець, што ж гэта такое. І раптам заўважыў, што гэта незразумела што і ёсць ён сам, і гэта яно глядзіць на ўсё астатняе, толькі што лічыць сябе ім, і спрабуе разабрацца ў тым, што толькі што спрабавала разабрацца ў ім самім»[4].
Затым у бакоўцы героі бачаць фрагмент фільма «Семнаццаць імгненняў вясны», а потым садзяцца ў кузаў грузавіка і едуць на працу. Там і адбываецца раздваенне свядомасці героя: Мацвей становіцца Гімлерам, які едзе ў бронетранспарцёры разам з Гітлерам, але ў той жа час ён працягвае заставацца самім сабой. Пялевін разважае на тэму таго, што людзі схільныя чапляцца за рэальнасць. У галюцынацыях Мацвея Гітлер кажа: «…чаму мы так баімся нешта страціць, не ведаючы нават, што мы губляем? Не, няхай ужо лапухі будуць проста лапухамі, платы — проста платамі, і тады ў дарог зноў з’явяцца пачатак і канец, а ў руху па іх — сэнс. Таму давайце нарэшце прымем такі погляд на рэчы, які верне свету яго прастату, а нам дасць магчымасць жыць у ім, не баючыся настальгіі, якая чакае нас за кожным заўтрашнім вуглом…»[5].
«Музыка са слупа» пераклікаецца з апавяданнем «Адкрыцьцё Крэгера», дзе Гімлер казаў «Вам ніколі, выпадкова, не снілася, што вы едзеце ў кузаве абскубенага грузавіка невядома куды, а вакол вас сядзяць нейкія монстры?». Такім чынам, падзеі апавядання «Адкрыцьцё Крэгера» маглі быць галюцынацыяй Мацвея ці ж паездка Мацвея з’яўлялася сном Гімлера. Пялевін не дае адназначнага адказу на пытанне, якае з двух апавяданняў рэальнасць, а якое — сон[2].
У апавяданні сустракаецца і іншае перапляценне рэальнасцяў. У самым пачатку Мацвей чытае на абрыўку часопіснай старонкі фрагмент «…першы аддзел Міністэрства аховы здароўя, у чужой краіне — сваю. Інтэлігент…». Гэты фрагмент аказваецца часткай самога апавядання «Музыка са слупа», дзе аўтар разважае пра Шцірліца[2].
Зноскі
- ↑ а б Сергей Полотовский, Роман Козак. Пелевин и поколение пустоты. — М., «Манн, Иванов и Фербер», 2012. — ISBN 978-5-91657-304-6
- ↑ а б в г Титаренко Е. А. Гипер- и метатекстовые маркеры в прозе В. Пелевина (на материале ранних рассказов) // Русская филология: Вестник Харьковского национального педагогического университета имени Г. С. Сковороды. — 2016. — № 3 (58)
- ↑ Метаморфозы жанра в современной литературе: Сборник научных трудов / отв. ред. Соколова Е. В.; сост. Пахсарьян Н. Т., Ревякина А. А. — М., 2015. — 262 °C. — (сер.: Теория и история литературоведения). ISBN 978-5-248-00754-7 Архівавана 31 сакавіка 2020.
- ↑ Богданова О. В. Виктор Пелевин и «Московский концептуализм» // Известия Саратовского университета. Новая серия. Серия Филология. Журналистика. Т. 16. Вып. 4.
- ↑ Павлова Е. А // Интерактивность в творчестве В. О. Пелевина // Вопросы русской литературы, 2015, № 4(недаступная спасылка)