Мультымедыа можа ўключаць:

Тэкст
Аўдыё
Выявы
Анімацыя
Відэа
Інтэрактыўнасць

Мультымедыя (лац.: Multum + Medium) — адначасовае выкарыстанне розных формаў падання інфармацыі і яе апрацоўкі ў адзіным аб'екце-кантэйнеры. Напрыклад, у адным аб'екце-кантэйнеры (англ.: container) можа ўтрымоўвацца тэкставая, аўдыё, графічная і відэа інфармацыя, а таксама, магчыма, спосаб інтэрактыўнага ўзаемадзеяння з ёй. Тэрмін мультымедыя таксама, часта, выкарыстоўваецца для пазначэння носьбітаў інфармацыі, якія дазваляюць захоўваць значны аб'ём даных і забяспечваць хуткі доступ да іх (першымі носьбітамі такога тыпу былі CD — compact disk). У такім разе тэрмін мультымедыя азначае, што камп'ютар можа выкарыстаць такія носьбіты і падаваць інфармацыю карыстальніку праз усе магчымыя віды даных, такія як аўдыё, відэа, анімацыя, малюнак і іншыя ў дадатак да традыцыйных спосабаў падавання інфармацыі, такім як тэкст.

Мультымедыя інтэрактыўнасць — такі спосаб узаемадзеяння чалавека і камп'ютараў, які найболей поўнай выявай прадстаўлены ў катэгорыях камп'ютарных гульняў. Існуюць лінейныя і нелінейныя спосабы падачы інфармацыі. Нелінейны спосаб падання мультымедыйных даных часам завецца «гіпермедыя».

У якасці прыкладу лінейнага і нелінейнага спосабу падання інфармацыі, можна разглядаць такую сітуацыю, як правядзенне прэзентацыі. Калі прэзентацыя была запісаная на плёнку і паказваецца аўдыторыі, то пры гэтым спосабе данясення інфармацыі гледачы не маюць магчымасці ўплываць на дакладчыка. У выпадку жа жывой прэзентацыі, аўдыторыя мае магчымасць задаваць дакладчыку пытанні і ўзаемадзейнічаць з ім іншай выявай, што дазваляе дакладчыку адыходзіць ад тэмы прэзентацыі, напрыклад тлумачачы некаторыя тэрміны або больш падрабязна асвятляючы спрэчныя часткі дакладу. Такім чынам, жывая прэзентацыя можа быць прадстаўленая, як нелінейны(інтэрактыўны) спосаб падачы інфармацы.

Мультымедыйныя прэзентацыі могуць быць праведзеныя чалавекам на сцэне, паказаныя праз праектар або жа на іншай лакальнай прыладзе прайгравання. Шырокавяшчальная трансляцыя прэзентацыі можа быць як «жывы», так і папярэдне запісанай. Шырокавяшчальная трансляцыя або запіс могуць быць заснаваныя на аналагавых або электронных тэхналогіях захоўвання і перадачы інфармацыі. Варта адзначыць, што мультымедыя ў анлайне можа быць альбо скачаны на камп'ютар карыстальніка і прайграная якім-небудзь спосабам, альбо напроста прайграная з інтэрнэту пры дапамозе тэхналогій струменевай перадачы даных. Мультымедыя, прайграваная пры дапамозе тэхналогій струменевай перадачы дадзеных можа быць як «жывая», так і якая прадстаўляецца па патрабаванні.

Розныя фарматы мультымедыя даных магчыма выкарыстаць для спрашчэння ўспрымання інфармацыі спажыўцом. Напрыклад, падаць інфармацыю не толькі ў тэкставым выглядзе, але і праілюстраваць яе аўдыёданымі або відэакліпам.

Розныя формы падавання інфармацыі робяць магчымым інтэрактыўнае ўзаемадзеянне спажыўца з інфармацыяй. Анлайн мультымедыя ўсё ў большай ступені становіцца аб'ектна-арыентаванай, дазваляючы спажыўцу працаваць над інфармацыяй, не валодаючы спецыфічнымі ведамі. Напрыклад, для таго, каб выкласці відэа на YouTube або Яндэкс. Відэа, карыстальніку не патрабуецца ведаў па рэдагаванні відэа, кадзіраванню і сціску інфармацыі, ведаў па ўладкаванню web-сервераў. Карыстальнік проста выбірае лакальны файл і тысячы іншых карыстальнікаў відэасэрвісу маюць магчымасць прагледзець новы відэаролік.