Муніцыпій (Старажытны Рым)

Муніцыпій (лац.: municipium ад munus — «дар, абавязак, служба» і capio — «бяру») у рымскай дзяржаве — горад, свабоднае насельніцтва якога атрымлівала ў поўным ці абмежаваным аб'ёме права рымскага грамадзянства і самакіраванне.

Першапачаткова розны муніцыпальны статус падаваўся толькі асобным гарадам. Усе жыхары Італіі атрымалі поўныя правы рымскага грамадзянства, верагодна, у эпоху паміж Саюзніцкай вайной 90—88 гадоў да н.э. і перапісам, праведзеным імператарам Актавіянам Аўгустам у 28 годзе да н.э. У 49 годзе да н.э. Цэзар падаў рымскае грамадзянства жыхарам Цызальпійскай Галіі. Муніцыпіі існавалі таксама ў правінцыях. Усё насельніцтва імперыі атрымала рымскае грамадзянства паводле эдыкта Каракалы ў 212 годзе.

Літаратура правіць

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць