Мурабіт (араб. مرابط [murābiṭ] або مربوط [marbūṭ]) — мусульманскі святы, дакладней, чалавек, які жыве ў рыбаце або пасвячае сябе той справе, якая складае прызначэнне рыбата, значыць або пабожны пустэльнік і святы (у гэтым значэнні вымаўляецца як марабут), або змагар сапраўднага ісламу ў памежнай вайне супраць няверных, нарэшце - чалавек, які прысвяціў сябе адначасова і пабожнаму падзвіжніцтву, і заваяванню ерэтыкоў і іншых ворагаў Алаха.

Марабут. Гравюра, 1890 год