Мурашка-амазонка

Мурашка-амазонка (Polyergus rufescens) — від мурашак.

Мурашка-амазонка

Рабочая асобіна
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Polyergus rufescens Latreille, 1798

Сінонімы
  • Formica rufescens Latreille, 1798
  • Formica testacea Fabricius, 1804

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  577487
NCBI  72785
EOL  460288

Апісанне правіць

Рабочыя асобіны даўжынёй 5,5-6 мм, цела карычнева-чырвонае, з чорнымі адтапыранымі валаскамі. Мандыбулы шаблепадобныя. Самкі даўжынёй 8-9,5 мм, карычнявата-чырвоныя, самцы 6-7,5 мм, чорныя.

Пашырэнне правіць

Пашырэнне: Сярэдняя і Усходняя Еўропа, стэпавая зона Заходняй Сібіры. У Беларусі праходзіць паўночная мяжа арэала.

Месцы пражывання: умерана вільготныя хвойныя і лісцевыя лясы. Мурашнікі робяць на ўзлесках, прасеках, разрэджаных участках лясных біятопаў. Пазбягаюць участкаў моцнага зацянення і зусім адкрытых месцаў.

Асаблівасці біялогіі правіць

 
Мурашкі-амазонкі

Гняздо мурашак складаецца з 2 частак: надземнай (у пні, гнілым бервяне, аснове жывога падсыхаючага дрэва) і падземнай. Мурашка-амазонка з'яўляецца аблігатным сацыяльным паразітам — «рабаўладальнікам». У якасці «рабоў» выкарыстоўваюцца мурашкі Formica fusca. У паходах за кукалкамі гэтага віду ўдзельнічае да 2 тыс. мурашак-амазонак. Вылет крылатых асобін у сярэдзіне-канцы ліпеня.

Літаратура правіць

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5

Спасылкі правіць

  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU)