Мурэш
Му́рэш (рум.: Mureş), Ма́раш (венг.: Maros) — рака ў Румыніі і Венгрыі, левы прыток Цісы.
Мурэш, Мараш | |
---|---|
рум. Mureş, венг. Maros | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 803 км |
Басейн | 30 000 км² |
Расход вады | 155 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Вышыня | 850 м |
• Каардынаты | 46°37′ пн. ш. 25°43′ у. д.HGЯO |
Вусце | Ціса |
• Каардынаты | 46°15′06″ пн. ш. 20°11′39″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Ціса → Дунай → Чорнае мора |
Краіны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня — 803 км, плошча басейна 30 000 км². На рацэ размешчаны гарады Тыргу-Мурэш, Алба-Юлія і Арад (Румынія). Побач з месцам упадзення Мурэша ў Цісу стаіць горад Сегед (Венгрыя).
Рака пачынаецца ў цэнтральнай Румыніі, на схілах Усходніх Карпатаў. У верхнім цячэнні мае горны характар з хуткім цячэннем, у сярэднім і ніжнім цячэнні выходзіць на Сярэднедунайскую раўніну, дзе цячэнне запавольваецца. На працягу 21 кіламетра ўтварае венгерска-румынскую мяжу, апошнія 50 кіламетраў цячэ па тэрыторыі Венгрыі ў рэгіёне Паўднёвы Альфёльд. На поўнач ад венгерскага ўчастку ракі размяшчаюцца прыродаахоўныя тэрыторыі нацыянальнага парку Кёрэш-Мараш. Рака ўпадае ў Цісу непадалёк ад Сегеда.
Мурэш абмежавана суднаходны ў ніжнім і сярэднім цячэнні. Адным з прытокаў з’яўляецца рака Ер.
Падзеі на берагах ракі
правіць- Бітва на Хлебавым полі 13 кастрычніка 1479 года.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мурэш