Мустафа Адзіб Абдул Вахед, больш вядомы як Мустафа Адзіб (араб. مصطفى أديب‎‎‎‎; нар. 30 жніўня 1972, Трыпалі, Ліван) — ліванскі навуковец, дыпламат і палітычны дзеяч. Прэм’ер-міністр Лівана з 31 жніўня па 26 верасня 2020 года. Пасол у Германіі ў 2013—2020 гг.

Мустафа Адзіб
араб. مصطفى أديب‎‎
Сцяг Прэм’ер-міністр Лівана
31 жніўня — 26 верасня 2020
Папярэднік Хасан Дзіаб
Пераемнік Хасан Дзіаб
Нараджэнне 30 жніўня 1972(1972-08-30) (51 год)
Адукацыя
Навуковая ступень доктар філасофіі[d]
Дзейнасць дыпламат, палітык, выкладчык універсітэта
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Атрымаў ва ўніверсітэце Манпелье ступень доктара філасофіі па паліталогіі. У 2000 годзе пачаў выкладаць у ліванскім універсітэце, з 2010 года — прафесар канстытуцыйнага права, публічнага міжнароднага права, палітычных партый і лабіравання, міжнародных адносін і паліталогіі[2].

У 2000—2004 гадах Мустафа Адзіб з’яўляўся саветнікам мільярдэра, міністра грамадскіх работ і транспарту Наджыба Мікаці, а ў 2011—2013 гадах, калі Мікаці быў прэм’ер-міністрам Лівана, кіраваў яго канцылярыяй. У 2013 годзе прызначаны паслом Лівана ў Германіі[3].

4 жніўня 2020 года ў порце Бейрута адбыліся два магутныя выбухі, якія пацягнулі мноства ахвяр[4], і 10 жніўня прэм’ер-міністр Хасан Дзіаб абвясціў аб адстаўцы свайго ўрада[5].

31 жніўня 2020 года Мустафа Адзіб апынуўся кампраміснай фігурай для большасці фракцый ліванскага парламента ў якасці кандыдата на пасаду прэм’ер-міністра (яго падтрымалі 90 дэпутатаў з 120)[6], і прэзідэнт Мішэль Аун прызначыў яго[7] і даручыў фарміраванне кабінета[8].

26 верасня заявіў пра правал спробаў сфармаваць новы ўрад і падаў у адстаўку[9].

Зноскі

  1. Арабская Вікіпедыя — 2003.
  2. Ambassadors in Germany. H.E. Mustapha Adib-Abdul-Wahed (англ.). Diplomatisches Magazin. Праверана 31 жніўня 2020.
  3. Mustapha Adib, Lebanon's new PM-designate (англ.). France24 (31 жніўня 2020). Праверана 31 жніўня 2020.
  4. Lebanese rescue workers hunt for survivors after deadly Beirut blast (англ.). France24 (31 жніўня 2020). Праверана 5 жніўня 2020.
  5. Le premier ministre libanais, Hassan Diab, annonce la démission de son gouvernement (фр.). Le Monde (10 жніўня 2020). Праверана 31 жніўня 2020.
  6. Tom Perry et Laila Bassam. Macron en visite au Liban après la désignation d'un nouveau Premier ministre (фр.)(недаступная спасылка). Reuters (31 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2020. Праверана 1 верасня 2020.
  7. Шелудкова, Ирина. Новый премьер-министр Ливана. Euronews (31 жніўня 2020). Праверана 4 верасня 2020.
  8. Президент Ливана поручил Мустафе Адибу сформировать новое правительство. ТАСС (31 жніўня 2020). Праверана 31 жніўня 2020.
  9. Премьер Ливана заявил об отказе от формирования кабмина и ушел с поста. РБК (26 верасня 2020). Праверана 26 верасня 2020.