Мутнаевока
«МутнаеВока» — беларускі гурт, які выконвае песні на беларускай мове. Створаны ў 2005 годзе ў Мінску.[1] Граюць альтэрнатыўны рок, авангард-рок, пост-панк.
МутнаеВока | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Жанр | альтэрнатыўны рок |
Гады | з 2005 |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Адкуль | Мінск |
Мова песень | беларуская, руская |
Склад |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьДэбютны альбом «Пошлы гламур» у 2010 годзе стаў першым буйным запісам гурта. Акрамя гэтага альбома, у дыскаграфію гурта МутнаеВока ўваходзяць некалькі сінглаў, ЕР, а таксама другі поўнафарматны дыск «Дзень Незалежнасьці» (2014), які ўвайшоў у 10-ку лепшых альбомаў 1-га паўгоддзя на думку партала Experty.by.[2]
З 2014 года з гуртом замест дырэктара клуба «Re:Public» Андрэя Старцава[3] пачынае працаваць прадзюсар Ганна Маркевіч, якая ў далейшым становіцца дырэктарам калектыву.
У маі 2015 года гурт выпускае максі-сінгл «Голыя танцы». У 2016 годзе рэліз адзначаецца музычнай прэміі «Даём рады» як лепшы сінгл 2015 года.
МутнаеВока выступаў на адной сцэне з такімі музыкантамі, як Сегодня Ночью, Noize MC, Animal Джаz і «Воплі Відоплясова». У верасні 2013 года музыкі выйшлі на сцэну мінскага Палаца спорту разам з фінскім рок-гуртом The Rasmus. 1 снежня 2015 года — «разагрэлі» брытанскі гурт Carl Barât & The Jackals у сталічным клубе «Re:Public».[4]
Першыя прадстаўнікі Беларусі на фестывалі «Соседний мир» (2011, Украіна), удзельнікі фестываляў «Жывы гук on-line» (2009[5][6], 2013, Беларусь), «Рок-Млын» (2011, Беларусь), «Мотор байк-фэст» (2011, 2012, Беларусь), а таксама «Рок за Бобров» (2010, Беларусь), дзе занялі 3-е месца ў конкурсе «Движение за освежение». У 2015 годзе гурт прыняў удзел у рок-фестывалі ў горадзе Лагойск, а таксама стаў пераможцам конкурсу і адкрыў фестываль «GreenFest»[7]. У 2016 годзе гурт стаў удзельнікам фестывалю «Lidbeer».[8]
У 2014 годзе выйшаў першы прафесійны кліп гурта на песню «Апантаны».[9]
У красавіку 2016 года гурт прадставіў Беларусь і выступіў у межах тэматычнага беларускага паказу на музычнай канферэнцыі Colisium Music Week у Санкт-Пецярбургу.[10]
Дыскаграфія
правіцьАльбомы
правіць- «Пошлы гламур» (2010)[11][12]
- «Дзень Незалежнасьці» (2014)[13][14]
- «Метро» (2018)
Сінглы
правіцьСклад
правіцьАктуальны склад
правіцьБылыя ўдзельнікі
правіць- Аляксандр Бялоў (бас)
- Антон Чарнышоў
- Віталь Каралец (ударныя)
- Філіп Дылеўскі (ударныя)
- Павел Волкаў (ударныя)
- Аляксей Яфрэменка (ударныя)
- Кірыл Тараненка (клавішы, сэмплы)
- Васіль Ярмоленка (гітара)
- Аляксандр Ільін (бас)
Крыніцы
правіць- ↑ Сивакова, Анна. (2007). "МутнаеВока: «Мы играем какой-то непонятный рок…»" [МутнаеВока, "We are playing some strange rock...»]. Музыкальная газета(руск.) (12). Праверана 2018-12-18.
- ↑ "Альбомы 2014: топ-10 за первое полугодие (+аудио)". Experty.by. Праверана 2016-11-16.
- ↑ Подберезский, Дмитрий. Мутнаевока (руск.)(недаступная спасылка). ej.by. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2020. Праверана 4 сакавіка 2020.
- ↑ "«Мутнаевока» выступит на разогреве минского концерта Carl Barat & The Jackals". naviny.by. 2015-11-30. Архівавана з арыгінала 19 сакавіка 2020. Праверана 2016-11-16.
- ↑ Шульц, Міра; Tarantino. Канцэрт-фільм "Жывы Гук ON-line": пяць гуртоў, тэрабайт відэазапісу, разбіты Fender (недаступная спасылка). Еўрапейскае радыё для Беларусі (26 жніўня 2009). Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2009. Праверана 2 лістапада 2019.
- ↑ Радионов, Вячеслав. «Жывы Гук ON-line»: музыка в самом центре Минска (руск.). Ultra-music.com (28 чэрвеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2019. Праверана 22 лістапада 2018.
- ↑ "Группа «Мутнаевока» откроет первый в Беларуси опен-эйр GreenFest". naviny.by. 2015-07-02. Архівавана з арыгінала 19 сакавіка 2020. Праверана 2016-11-16.
- ↑ Lidbeer-2016: как фестиваль хмеля, солода и воды превратил Лиду в «белорусскую Баварию»(недаступная спасылка). Интерфакс-Запад. Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2016. Праверана 16 лістапада 2016.
- ↑ Группа «Мутнаевока» сняла первый профессиональный клип(недаступная спасылка). Telegraf.by. Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2021. Праверана 16 лістапада 2016.
- ↑ Sputnik. Беларусы выступяць на Colisium Music Week у Санкт-Пецярбургу . bel.sputnik.by. Праверана 16 лістапада 2016.
- ↑ "Внештатный эксперт В.Дроздов: Мутнаевока "Пошлы гламур"". http://experty.by. Праверана 2016-11-16.
{{cite news}}
: Вонкавая спасылка ў
(даведка)|work=
- ↑ "Антигламур в стиле гранж". Белорусы и рынок. Архівавана з арыгінала 16 лістапада 2016. Праверана 2016-11-16.
- ↑ МУТНАЕВОКА - "Дзень Незалежнасьці" | Рецензии | Наш НеФормат . www.nneformat.ru. Праверана 16 лістапада 2016.
- ↑ Подберезский, Дмитрий. Бог уратуе ня ўсіх (руск.)(недаступная спасылка). ej.by. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2020. Праверана 4 сакавіка 2020.
- ↑ "Гурт "Мутнаевока" выдаў EP "Ліхаманка" (+спампаваць)". Experty.by. Праверана 2016-11-16.
- ↑ «Мутнаевока» презентует сингл «Апантаны» (Аудио) . Хартыя'97. Праверана 16 лістапада 2016.
- ↑ «Мутнаевока». Сэнс у танцы (аўдыё) . Тузін Гітоў. Праверана 16 лістапада 2016.
- ↑ vk.com/wall-1418799_4707
Спасылкі
правіць- Інтэрв’ю для «Наш неформат»
- Афіцыйная старонка Мутнаевока у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте»