Мухавец (аграгарадок)
Му́хавец[1] (трансліт.: Muchaviec, руск.: Мухавец, да 1969 года — Рама́наўскія Хутары́) — аграгарадок у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Мухавецкага сельсавета. Размешчаны ў прыгараднай зоне за 15 км на паўднёвы ўсход ад Брэста, 9 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Паўднёвы, на аўтадарозе Брэст—Ковель, побач р. Каменка (прыток р. Мухавец).
Аграгарадок
Мухавец
| ||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьПаводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Камянец-Жыровіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 164 вяскоўцы. У кастрычніку 1948 года арганізаваны калгас імя В. П. Чкалава, у які ўключана 26 гаспадарак з 32. З 20 верасня 1971 года цэнтр сельсавета[2].
Насельніцтва
правіць- 42 двары, 215 жыхароў (1940)
- 542 гаспадаркі, 1632 жыхары (1997)
- 644 гаспадаркі, 1999 жыхароў (2005)
Інфраструктура
правіцьЦэнтр дзяржаўнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Племзавод „Мухавец“».
Ёсць амбулаторыя, лясніцтва, сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, яслі-сад, аддзяленне сувязі, кемпінг, гасцініца, сталовая, прамтаварны і прадуктовы магазіны.
Славутасці
правіць- Паштовая станцыя (сяр XIX ст.)
- Свята-Уладзімірская царква
- Помнік С. Я. Багданчуку — дзеячу рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі
Вядомыя асобы
правіць- Васіль Васільевіч Панасюк (нар. 1966) — беларускі палітык.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Мухаве́ц, Рама́наўскія Хутары́, мн.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 верасня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 29 (1331).
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мухавец (аграгарадок)
- Мухавец (аграгарадок) на сайце Глобус Беларусі (руск.)