Мухамад ібн Муса Харэзмі (перс. محمد بن موسی خوارزمی, Mohammad ebne Mūsā Khwārazmī, узб. Muhammad ibn Muso Al Xorazmiy, Харэзм; каля 783 — каля 850) — вялікі узбекскі матэматык, астраном і географ, заснавальнік класічнай алгебры.

Мухамед ібн Муса Харэзмі
محمد بن موسى الخوارزمي
1983 CPA 5426 (1).png
Паштовая марка СССР, 1983.
Дата нараджэння не пазней за 799 ці каля 780[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці каля 846[1][4]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, астраном, географ, філосаф, перакладчык, астролаг, гісторык
Навуковая сфера астраномія, матэматыка, Алгебра, Indian numerals[d], арыфметыка, трыганаметрыя, дзіцячая і падлеткавая літаратура[d] і навукі аб Зямлі
Месца працы
Commons-logo.svg Мухамед ібн Муса Харэзмі на Вікісховішчы

Звестак пра жыццё аль-Харэзмі захавалася не многа. Значны перыяд свайго жыцця ён правёў у Багдадзе, узначальваў пры халіфе аль-Мамуне (813—833) бібліятэку «Дома мудрасці». У 827 годзе ўдзельнічаў у вымярэнні даўжыні градуса зямнога мерыдыяна на раўніне Сінджара. Пры халіфе аль-Васіку (842—847) узначальваў экспедыцыю да хазараў. Апошняе ўпамінанне пра яго датавана 847 годам.

Аўтар кнігі «Пра індыйскае злічэнне», якая паспрыяла папулярызацыі дзесятковай пазіцыйнай сістэмы запісу лікаў ва ўсім Халіфаце. У 12 стагоддзі яна была перакладзена на лацінскую мову і адыграла вялікую ролю ў развіцці еўрапейскай арыфметыкі і ўкараненні інда-арабскіх лічбаў. Імя аўтара ў лацінізаванай форме (Algorismus, Algorithmus) стала абазначаць ва ўсёй сярэдневяковай Еўропе ўсю сістэму дзесятковай арыфметыкі. Адсюль бярэ пачатак сучасны тэрмін алгарытм, упершыню выкарыстаны Лейбніцам.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка — 1912.
  2. Brentjes S. Khwārizmī: Muḥammad ibn Mūsā al‐KhwārizmīSpringer Science+Business Media, 2007.
  3. O'Connor J., Robertson E. Abu Ja'far Muhammad ibn Musa Al-Khwarizmi
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118676180 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118676180 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.