Мухамед Аюб Хан
Муха́мед Аю́б Хан (англ.: Ayub Khan, 14 мая 1907 — 19 красавіка 1974) — галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі і прэзідэнт Пакістана з 1958 па 1969 г.
Мухамед Аюб Хан англ.: Ayub Khan | |||
| |||
---|---|---|---|
27 кастрычніка 1958 — 25 сакавіка 1969 | |||
Папярэднік | Іскандэр Мірза | ||
Пераемнік | Ага Мухамед Ях'я Хан | ||
| |||
7 кастрычніка 1958 — 28 кастрычніка 1958 | |||
Папярэднік | Фераз Хан Нун | ||
Пераемнік | Нурул Амін | ||
Партыя | Мусульманская ліга | ||
Адукацыя | |||
Дзейнасць | палітык, ваенны, фінансіст, аўтабіёграф | ||
Веравызнанне | Іслам, шыіцкага толку | ||
Нараджэнне | 14 мая 1907[1][2][…] | ||
Смерць | 19 красавіка 1974[1][3][4] (66 гадоў)
| ||
Пахаванне | |||
Дзеці | Гохар Аюб Хан[d] | ||
Ваенная служба | |||
Род войскаў | British Indian Army[d] | ||
Званне | Генерал-фельдмаршал | ||
Бітвы | |||
Узнагароды | |||
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў горадзе Харыпуры; па этнічнай прыналежнасці пуштун[5].
Калі ў 1947 годзе быў створаны Пакістан, Аюб Хан узначаліў узброеныя сілы ва Усходнім Пакістане (цяпер Бангладэш).
Патомны ваенны, бацька Мухамеда служыў у брытанскай арміі ў чыне субедар-маёра. Скончыў Мусульманскі ўніверсітэт у Алігарху, затым Каралеўскую ваенную акадэмію ў Сандхёрсце (Вялікабрытанія). Да моманту здабыцця Пакістанам незалежнасці быў самым старэйшым па званні мусульманскім афіцэрам.
У 1951 годзе быў прызначаны галоўнакамандуючым пакістанскай арміяй.
З 1954 па 1956 г. займаў пасаду міністра абароны, а пасля ваеннага перавароту 1958 года стаў главой ваеннага рэжыму.
У 1960 годзе фармальна легітымізаваў сваё становішча на чале дзяржавы рэферэндумам.
На пасадзе главы дзяржавы Мухамед Аюб Хан ініцыяваў Другую інда-пакістанскую вайну, праводзіў праамерыканскую знешнюю палітыку, менавіта ў яго кіраванне адбылося ўступленне Пакістана ў Багдадскі пакт, потым СЕНТА і СЕАТА. Праводзіў палітыку паскоранага эканамічнага росту і ўмеранай зямельнай рэформы. Дамогся прыняцця другой пакістанскай канстытуцыі, якая абмежавала палітычнае жыццё рамкамі так званых «асноўных дэмакратычных правоў».
У сакавіку 1968 года Аюб Хан цяжка захварэў і страціў палітычны кантроль над краінай.
У сакавіку 1969 года Аюб Хан сышоў у адстаўку пад ціскам палітычнай апазіцыі.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Mohammad Ayub Khan // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Mohammed Ayub Khan // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Mohammed Ayub Khan // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Bibliothèque nationale de France Muhạmmad Ayūb Khān // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
- ↑ Jaffrelot, Christophe (2004). A history of Pakistan and its origins. Anthem Press. pp. 69. ISBN 1843311496, 9781843311492. http://books.google.com/books?id=Q9sI_Y2CKAcC&lpg=PP1&pg=PA69#v=onepage&q&f=false. Retrieved on 2010-08-22.