Муха звычайная, безвалоска звычайная (Psila fimetaria) — насякомае сямейства безвалосак атрада двухкрылых.

Муха звычайная
Psila fimetaria 01.JPG
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Psila fimetaria Linnaeus, 1761

Сінонімы
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1335500
EOL  747866

Даўжыня каля 9 мм. Цела слабаапушанае. жаўтаватае. Галава трохвугольвая. Вочы фасетачныя, вялікія. Вусікі кароткія, трэці членік круглявы або авальны. Ногі доўгія. Крылы празрыстыя.

Пашырана ў Еўропе, у т. л. на Беларусі. Фітафаг. Лічынкі развіваюцца на асоках.

Ператварэнне поўнае. Кукалка ў несапраўдным кокане. 1—2 генерацыі за год.

ЛітаратураПравіць

  • Муха звычайная // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5 т. Т. 3. — Мн.: БелСЭ, 1984.