Муцыа Клеменці (італ.: Muzio Clementi; поўнае імя — Mutius Philippus Vincentius Franciscus Xaverius Clementi; 24 студзеня 1752, Рым — 10 сакавіка 1832, Вустэршыр) — італьянскі кампазітар, піяніст і педагог, які жыў пераважна ў Англіі.

Муцыа Клеменці
Muzio Clementi
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 23 студзеня 1752(1752-01-23)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 сакавіка 1832(1832-03-10)[1][3][…] (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Бацька Nicolo Clementi[d][5]
Маці Magdalena Kaiser[d][5]
Жонка Emma Gisborne[d][6][7] і Caroline Lehmann[d][6][7]
Дзеці Carl Clementi[d], John Muzio Clementi[d], Vincent Clementi[d], Ceceilia Susanna Clementi[d] і Caroline Emma Clementi[d]
Музычная дзейнасць
Педагог Antonio Boroni[d]
Прафесіі піяніст, дырыжор, кампазітар класічнай музыкі, музыказнавец, музычны педагог, кампазітар, music publisher
Інструменты фартэпіяна, арган і клавесін
Выхаванцы Джакома Меербер, Іаган Баптыст Крамер, Карл Чэрні, John Field[d] і Ludwig Berger[d]
Аўтограф Аўтограф
clementisociety.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Муцыа Клеменці нарадзіўся ў сям’і ювеліра; першапачатковую музычную адукацыю атрымаў пад кіраўніцтвам арганіста А. Буроні. У 1759—1761 гадах вывучаў у Рыме тэорыю музыкі ў арганіста Кардычэлі. З 1761 служыў арганістам у адной з рымскіх цэркваў, працягваючы свае музычныя заняткі: спеву навучаўся ў Дж. Сартарэлі, контрапункт вывучаў пад кіраўніцтвам Г. Карпані.

Клеменці з юных гадоў здзіўляў слухачоў сваёй ігрой на фартэпіяна, у 1766 годзе мецэнат П. Бекфарда запрасіў 14-гадовага піяніста ў Англію, дзе ён жыў спачатку ў доме свайго апекуна ў абацтве Фонтхіл, а з 1773 у Лондане, у тым жа годзе быў выдадзены першы зборнік яго фартэпіянных твораў.

У 1777—1780 гадах Клеменці быў капельмайстрам Італьянскай оперы ў Лондане. З пачатку 80-х шмат гастраляваў у Еўропе як піяніст-віртуоз з выкананнем уласных фартэпіянных твораў (першыя фартэпіянныя санаты Клеменці былі выдадзены ў 1773 годзе). У 1781 годзе наведаў Вену, дзе ў прысутнасці імператара Іосіфа II змагаўся з В. А. Моцартам. Змаганне скончылася ўнічыю, аднак тэму Саната сі-бемоль, якую выконваў у гэтым паядынку Клеменці, Моцарт пасля выкарыстаў у уверцюры да «Чароўнай флейты».

Клеменці займаўся і камерцыйнай дзейнасцю: быў заснавальнікам і саўладальнікам фабрык музычных інструментаў і музычна-выдавецкіх прадпрыемстваў, у якіх выдаваў сачыненні сучасных яму кампазітараў, у тым ліку Бетховена. У 1823 годзе Клеменці разам з Н. Бішапам, У. Хорслегам і С. Веслі прыняў удзел у складанні і выданні першай вялікай музычнай энцыклапедыі — «The encyclopedia of music».

Зноскі

  1. а б Muzio Clementi // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Muzio Clementi // Musicalics
  3. Lundy D. R. Muzio Filippo Vincenzo Francesco Saverio Clementi // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. а б Lundy D. R. The Peerage
  6. а б Kindred Britain
  7. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць