Мышка

рака ў Мінску, Беларусь, прыток Лошыцы

Мышка (таксама вядомая пад назвай «Мухля») — адна з рэк воднай сістэмы Мінска.

Мышка
Характарыстыка
Даўжыня
  • 2 км
Вадацёк
Вусце  
 • Каардынаты 53°51′22″ пн. ш. 27°30′13″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Лошыца
Краіна
physical
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цячэ на захадзе беларускай сталіцы. Адзіная рака, якая бярэ пачатак не за межамі горада. Пачынаецца на тэрыторыі былой вёскі Міхалова і праз некалькі кіламетраў упадае ў раку Лошыца, якая ў сваю чаргу ўпадае ў галоўную раку Мінска — Свіслач.

Да 1960-х гадоў рака Мышка лічылася добрым месцам для адпачынку і рыбалкі. Падчас Другой сусветнай вайны побач з ракой знаходзілася нямецкая гаспадарка[1].

У 1960-х гадах пачалося абмяленне ракі ў сувязі з будаўнічымі і воднаінжынернымі работамі ў наваколлі. Пасля гэтага даўжыня ракі скарацілася з 7 да 2 км. Фактычна пераўтворана ў вадасховішча на ўзор і па аналогіі з ракой Слепняй на ўсходзе Мінска[2].

Зноскі

  1. Река Мышка // Сайт «Твоя столица — Минск»
  2. Речка Мышка Архівавана 7 лістапада 2014. // Сайт «Минск старый и новый»

Спасылкі Правіць

Гл. таксама Правіць