Мэгі Сміт
Мэгі Сміт (англ.: Maggie Smith, 28 снежня 1934[1][2][…], Ілфард[d][3][4] — 27 верасня 2024[5], Кенсінгтан і Чэлсі, Лондан[6][9]) — брытанская характарная актрыса.
Біяграфія
правіцьНароджаная Маргарэт Наталі Сміт (англ.: Margaret Natalie Smith). Дачка прафесара Оксфардскага ўніверсітэта.
Вучылася ў Оксфардзе, дзе і адбыўся яе сцэнічны дэбют.
Акцёрская дзейнасць
правіцьУ тэатры
правіцьПершая прафесійная роля ў тэатры — Віёла ў «Дванаццатай ночы» (1952).
З 1959 года ў трупе тэатра Old Viс, які спецыялізуецца на шэкспіраўскім рэпертуары.
У кіно
правіцьУ кіно Сміт іграла пераважна ролі строгіх і характэрных персанажаў — напрыклад, такіх як Мінерва Макгонагал у фільмах пра Гары Потэра.
Выбраная фільмаграфія
правіцьГод | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
---|---|---|---|---|
ф | Дзіця ў доме | Child in the House | госця вечарынкі | |
1956 | с | Прыгоды Эгі | The Adventures of Aggie | Фіёна Фробішэр-Сміт |
ф | Патаемны сад | The Secret Garden | місіс Мэдлак | |
ф | Чай з Мусаліні | Tea With Mussolini | Лэдзі Хестэр Рэндам, удава брытанскага пасла (1926—1929) у Італіі, вялікая прыхільніца дучэ | |
ф | Гары Потэр і філасофскі камень | Harry Potter and the Philosopher's Stone | прафесар Мак-Гонагал | |
тф | Мой будынак ў Умбрыі | My House in Umbria | місіс Эмілі Дэлагунты | |
ф | Лэдзі ў ліловым | Ladies in Lavender | Джанет Уідзінгтан | |
2010—2015 | с | Абацтва Даўнтан | Downton Abbey | Ваялет Кроўлі, удава графіня Грэнтэм |
Узнагароды
правіцьПяціразовая лаўрэатка прэміі BAFTA (чатыры ўзнагароды за найлепшую галоўную ролю і адна — за найлепшую ролю другога плану), чатыры прэміі «Эмі» і тры «Залатыя глобусы»[9].
Неаднаразова намінавана на прэмію «Оскар», двойчы атрымала яе (1969 — «Росквіт міс Джын Бродзі», 1978 — «Каліфарнійскі нумар»).
У 1989 годзе — Ордэн Брытанскай імперыі, з правамі на тытул дама.
Сям’я
правіцьУ шлюбе з сэрам Робертам Стывенсам (адным з выбітных акцёраў свайго пакалення) у Мэгі Сміт два сыны. Абодва — акцёры. Блізкая сяброўка Мэгі Сміт — лэдзі Джудзі Дэнч, з якой яны разам здымаліся ў фільмах.
Крыніцы
правіць- ↑ а б Maggie Smith // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Margaret Natalie Smith // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г The International Who's Who of Women 2006 — Routledge, 2005. — ISBN 978-1-85743-325-8
- ↑ а б Dame Maggie Smith, actress who conquered stage and screen with her wit, poise and eccentricity / C. Evans — London: 2024. — ed. size: 622719 — ISSN 0307-1235; 1477-3805
- ↑ а б Dame Maggie Smith tributes paid by King and Harry Potter co-stars — 2024. Праверана 28 верасня 2024.
- ↑ а б Dame Maggie Smith tributes paid by King and Harry Potter co-stars Праверана 28 верасня 2024.
- ↑ Somerville M. Maggie Smith // Theatricalia
- ↑ Who's who — (untranslated), 1849. — ISSN 0083-937X
- ↑ а б Умерла сыгравшая Минерву Макгонагалл актриса Мэгги Смит (руск.)
Спасылкі
правіць- Мэгі Сміт на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Мэгі Сміт на сайце «Internet Broadway Database» (англ.)