Мэнская мова
Мэ́нская мо́ва (мэнск.: Yn Ghaelg або Yn Ghailck) — мова гайдэльскай падгрупы кельцкай групы індаеўрапейскай моўнай сям'і. Паходзіць ад сярэднеірландскай, блізкая да ірландскай мовы, яшчэ бліжэй да шатландскай. Родная мова мэнцаў. Ужываецца разам з англійскай на востраве Мэн. Доўгі час лічылася зніклай, але зараз паступова аднаўляецца.
Мэнская мова | |
---|---|
Саманазва | Gaelg, Gailck |
Краіны | Востраў Мэн |
Афіцыйны статус | Часам выкарыстоўваецца ў Цінвальдзе (парламенце в. Мэн) |
Арганізацыя, якая рэгулюе | Coonseil ny Gaelgey (Савет па мэнскай мове) |
Агульная колькасць носьбітаў | невядома; 1689 чалавек заяўляюць пра некаторае веданне мовы (2001, перапіс) |
Статус | 5 critically endangered[d][1] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Пісьменнасць | лацініца |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | мэн 469 |
ISO 639-1 | gv |
ISO 639-2 | glv |
ISO 639-3 | glv |
WALS | mnx |
Atlas of the World’s Languages in Danger | 387 |
Ethnologue | glv |
Linguasphere | 50-AAA-aj |
ELCat | 8601 |
IETF | gv |
Glottolog | manx1243 |
![]() |
ГісторыяПравіць
Невядома на якіх мовах гаварылі жыхары вострава Мэн да прыходу кельтаў, бо невядомы нават перыяд, калі яны з'явіліся на востраве. На Мэне няма дахрысціянскіх тапонімаў, таму думаюць, што рэгіён мусіць быў заняты ірландцамі адначасова з каланізацыяй імі Шатландыі — т.б., у V—VI ст. Да таго часу на востраве жылі брыцкія кельты, або яго насяляла яшчэ дакельцкае насельніцтва.
У сярэдзіне ХІХ ст. большасць жыхароў Мэна яшчэ гаварыла толькі на мэнскай мове. Але эканамічныя цяжкасці прычыніліся адтоку моладзі ў Англію, а бацькі перасталі вучыць дзяцей роднай мове, лічачы яе немэтазгоднай у эканамічным плане. Нават сёння на востраве некаторыя пажылыя людзі лічаць мэнскую мову прыкметай адсталасці. Перапіс насельніцтва 1921 г. выявіў усяго аднаго чалавека, які гаварыў толькі на мэнскай мове, і 896 чалавек, якія валодалі мэнскай разам з англійскай. У 1934 г. знайшоўся ўсяго адзін чалавек, для якога мэнская мова была роднай. У сярэдзіне XX ст. заставалася ўсяго некалькі асоб, для якіх мэнская мова была матчынай. Апошні з іх, Эд Мадрэл, памёр 27 снежня 1974 года, і ЮНЕСКА абвясціла мову мёртвай. Але на той момант мэнская ўжо актыўна выкладалася ў школах, многія актывісты свядома займаліся яе вывучэннем, захаваннем і папулярызацыяй. У нядаўні час зноў з'явіліся людзі, якія ведаюць гэтую мову з маленства ад бацькоў. Прыкладна 1900 чалавек сёння сцвярджаюць, што могуць свабодна карыстацца мэнскай мовай.
АсаблівасціПравіць
Вылучаецца істотнымі зменамі ў інтэрвакальным кансанатызме: зыходныя глухія і звонкія ўзрыўныя ператварыліся ў фрыкатыўныя або наогул зніклі, зыходныя фрыкатыўныя зычныя (за выключэннем g) выпалі. Першы пісьмовы помнік мэнскай мовы — пераклад малітоўніка 1625 года.
СпасылкіПравіць
- Мэнская: адраджэнне з мёртвых (руск.)
- Рэсурсы па мэнскай мове (англ.) Архівавана 3 сакавіка 2005.
- Звесткі пра мову (англ.)
- Урокі мэнскай мовы (4 курсы рознай цяжкасці) (англ.)
- Мэнска-англійскі слоўнік
- Невялікі мэнска-англа-японскі размоўнік
- Урокі мэнскай мовы з аўдыёзапісамі ў фармаце MP3 (англ.)
- ↑ Атлас зарожаных мовай свету Праверана 24 чэрвеня 2018.