Мэты ўстойлівага развіцця

Мэты ўстойлівага развіцця (МУР) — шэраг задач, што тычацца будучага міжнароднага развіцця. Яны былі створаны Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый і вядомыя як Глабальныя мэты для ўстойлівага развіцця. Яны замяняюць Мэты развіцця тысячагоддзя[ru], тэрмін дзеяння якіх скончыўся ў канцы 2015 года. Мэты ўстойлівага развіцця дзейсныя з 2015 па 2030 гады. Існуе 17 глабальных мэт і 169 пэўных задач для гэтых мэт.[2][3]

Лакалізаваны ААН лагатып «Мэт устойлівага развіцця» для Беларусі.[1]

Мэты правіць

У жніўні 2015 года 193 краіны прынялі наступныя 17 мэт:[4]

  1. Ліквідацыя беднасці
  2. Ліквідацыя голаду
  3. Захаванне здароўя
  4. Якасная адукацыя
  5. Гендэрная роўнасць
  6. Чыстая вада і санітарыя
  7. Аднаўляльная і даступная энергія
  8. Годная праца і эканамічны рост
  9. Інавацыі і якасная інфраструктура,
  10. Змяншэнне няроўнасці
  11. Устойлівыя гарады і супольнасці
  12. Адказнае спажыванне рэсурсаў
  13. Барацьба са змяненнем клімату
  14. Устойлівыя акіяны
  15. Устойлівае карыстання зямлёй
  16. Мір і справядлівасць
  17. Партнёрства для ўстойлівага развіцця

Літаратура правіць

Зноскі