Мэцью Фліндэрс

Мэцью Фліндэрс (англ.: Matthew Flinders; 16 сакавіка 1774 — 19 ліпеня 1814) — брытанскі даследчык Аўстраліі.

Мэцью Фліндэрс
англ.: Matthew Flinders
Toussaint Antoine DE CHAZAL DE Chamerel - Portrait of Captain Matthew Flinders, RN, 1774-1814 - Google Art Project.jpg
Род дзейнасці падарожнік-даследчык, картограф, батанік, штурман
Дата нараджэння 16 сакавіка 1774(1774-03-16)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 ліпеня 1814(1814-07-19)[4][2][…] (40 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Matthew Flinders[d][7]
Маці Susannah Ward[d][7]
Жонка Ann Chappelle[d]
Дзеці Anne Flinders[d]
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 1797-98 гадах на судне «Норфалк» разам з Дж. Басам абышоў востраў Тасманія, вызначыў яго становішча. У 1801-03 гадах на судне «Інвестыгейтар» даследаваў і адзначыў на карце паўднёвае ўзбярэжжа Аўстраліі, адкрыў залівы Спенсер, Сент-Вінсент, паўвостраў Ёрк і шэраг астравоў. У 1802 годзе даследаваў усходняе і паўночнае ўзбярэжжа Аўстраліі, адкрыў астравы Уэлслі, пазначыў на карце Вялікі Бар’ерны рыф. У 1814 годзе прапанаваў для Паўднёвага мацерыка назву Аўстралія (замест Новай Галандыі). Яго імем названы востраў каля берагоў Тасманіі, праход і рыфы ў Вялікім Бар’ерным рыфе, горны хрыбет, рака, горад, бухта ў Аўстраліі.

ЛітаратураПравіць

Зноскі

  1. Scott E. The Life of Captain Matthew Flinders, R.N. — 1 — Sydney: Angus & Robertson, 1914. — P. 2. — 560 p.
  2. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. а б Matthew Flinders // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Scott E. The Life of Captain Matthew Flinders, R.N. — 1 — Sydney: Angus & Robertson, 1914. — P. 396. — 560 p.
  5. Флиндерс Мэтью // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. https://www.smh.com.au/world/europe/matthew-flinders-found-london-dig-unearths-grave-of-great-explorer-20190125-p50tjh.html
  7. а б Kindred Britain