Мюнхенскі ўніверсітэт
Мю́нхенскі ўніверсітэ́т Людвіга і Максіміліяна (ням.: Ludwig-Maximilians-Universität München (LMU)) — вышэйшая навучальная ўстанова ў Мюнхене, Германія. Заснаваны герцагам Людвігам IX у 1472 годзе і названы ў памяць пра яго і пра курфюрста Максіміліяна I Іосіфа.
Мюнхенскі ўніверсітэт Людвіга і Максіміліяна (LMU München) | |
---|---|
ням.: Ludwig-Maximilians-Universität München | |
Пячатка Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна | |
Заснаваны | 1472 |
Рэктар | Бернд Хубер |
Студэнты | 45 539 |
Прафесары | 700 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Мюнхен (Баварыя) |
Узнагароды | |
Сайт | lmu.de |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мінуўшчына
правіцьУніверсітэт быў заснаваны ў 1472 годзе ў горадзе Інгальштат герцагам Людвігам Багатым. Кіраваўся езуітамі і некалькі стагоддзяў быў цэнтрам контррэфармацыйнага руху.
У 1800 г. курфюрст Макс IV Іосіф (пазней кароль Максіміліян І) перанёс універсітэт у горад Ландсхут. Толькі ў 1826 г. універсітэт пераведзены ў сталіцу Баварыі на загад караля Людвіга І.
Падчас Другой сусветнай вайны ва ўніверсітэце базаваўся антыфашысцкі рух супраціву «Белая ружа» на чале з Сафі і Гансам Шолямі.
Сучаснасць
правіцьВа ўніверсітэце навучаюцца 45 539 студэнтаў (2009—2010)[1]. У склад універсітэту ўваходзяць 18 факультэтаў, на якіх выкладаюць больш за 700 прафесараў. Гадавы бюджэт універсітэта складае прыкладна адзін мільярд еўра, траціна гэтых сродкаў даводзіцца на долю ўніверсітэцкай клінікі.
У Мюнхенскім універсітэце студэнты могуць атрымаць адукацыю па адной са 160 спецыяльнасцяў.
Факультэты
правіць- Каталіцкага багаслоўя
- Евангельскага багаслоўя
- Юрыспрудэнцыі
- Эканомікі і арганізацыі вытворчасці
- Эканомікі народнай гаспадаркі
- Медыцыны
- Ветэрынарны
- Гісторыі і мастацтвазнаўства
- Філасофіі, тэорыі навукі, рэлігіязнаўства
- Псіхалогіі і педагогікі
- Культуралогіі
- Мова- і літаратуразнаўства
- Грамадствазнаўства
- Матэматыкі, інфарматыкі, статыстыкі
- Фізікі
- Хіміі і фармацэўтыкі
- Біялогіі
- Прыродазнаўчы
Цікавыя факты
правіцьУ 1945—1948 гг. у Мюнхенскім універсітэце вывучаў медыцыну Барыс Кіт.
Вядомыя выпускнікі і выкладчыкі
правіць- Бернхард фон Гудэн, нямецкі псіхіятр
- Тэадор Хойс, першы федэральны прэзідэнт Германіі.
Зноскі
- ↑ Zahlen und Fakten — Ludwig-Maximilians-Universität München(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2015. Праверана 28 жніўня 2011.
Спасылкі
правіцьМюнхенскі ўніверсітэт на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт (ням.)