Мядзведзі (Ursus) — род млекакормячых атрада драпежных.
Мядзведзі |
Буры мядзведзь (Ursus arctos) |
Навуковая класіфікацыя |
---|
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Ursus Linnaeus, 1758
|
Сінонімы |
---|
- Arcticonus Pocock, 1917
- Danis J. E. Gray, 1825
- Euarctos Gray, 1864
- Mamursus Herrera, 1899
- Melanarctos Heude, 1898
- Mylarctos Lönnberg, 1923
- Myrmarctos J. E. Gray, 1864
- Selenarctos Heude, 1901
- Thalassarctos J. E. Gray, 1825
- Thalassarctus Gloger, 1841
- Thalassiarchus Kobelt, 1896
- Ursarctos Heude, 1898
- Ursulus Kretzoi, 1954
- Vetularctos Merriam, 1918
|
|
Згодна з палеанталагічнымі звесткамі, род мядзведзяў з'явіўся 5-6 мільёнаў гадоў таму. Першым яго прадстаўніком у цяперашні час лічаць мядзведзя Ursus minimus — адносна невялікая жывёла, выкапнёвыя рэшткі знойдзены на тэрыторыі Францыі. Усе сучасныя чатыры віды роду, а таксама шэраг вымерлых (напрыклад, пячорны мядзведзь Ursus spelaeus) паходзяць ад этрускага мядзведзя (Ursus etruscus), які жыў 2,1 мільёна гадоў таму.
Самым маладым відам роду з'яўляецца белы мядзведзь, які аддзяліўся ад бурага мядзведзя прыкладна 200 000 гадоў таму.