Мядзвяная падзь
Мядзвяная падзь або падзь — салодкая вадкасць, якая вылучаецца тлёй, чарвяцамі і іншымі насякомымі, якія жывяцца сокам раслін[1]. З’яўляецца на лісці дрэў і кустоў, часам дробнымі кроплямі падае на зямлю.
Яна змяшчае ў сваім складзе вялікую колькасць дэкстрыну, камедзі і некаторых відаў цукру, значна адрозніваецца ад трысняговага цукру (напрыклад, маніт, мелітоза).
У пчалярстве
правіцьАкрамя нектару пчолы часам збіраюць з раслін падзь. У выніку пераапрацоўкі пчоламі падзі і мядзвянай расы атрымліваецца падзевы мёд. У сярэднім ён змяшчае 37 % фруктозы, 31 % глюкозы, 1-16 % цукрозы, 3 % бялка, 11 % дэкстрынаў.
Зноскі
Літаратура
правіць- Падь // Естествознание. Энциклопедический словарь / Составитель: Владимир Шолле. — М.: Большая Российская энциклопедия, 2003. — 543 с. — ISBN 5-7107-7315-8.
- Медвяная роса // Сельско-хозяйственный энциклопедический словарь / Главный редактор: В. К. Месяц. — М.: Советская энциклопедия, 1989.