Мядзельскі сельсавет

сельсавет Беларусі

Мя́дзельскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — горад Мядзел (не ўваходзіць у склад).

Мядзельскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Мядзельскі раён
Уключае 45 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Мядзел (не ўваходзіць у склад)
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
26 снежня 1995
Дата скасавання 17 лістапада 1959
Насельніцтва (2009) 1 735
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222380
Код аўтам. нумароў 5

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мядзельскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Мядзел. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Баярскага, Някасецкага і Лук’янавіцкага сельсаветаў[1]. 15 лістапада 1957 года ў склад Дзягільскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты: Бялявіна, Кухальскія, Някасецк, Студзяніца[2]. 17 лістапада 1959 года сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены ў падпарадкаванне Мядзельскага пассавета.

З 20 студзеня 1960 года Мядзельскі пассавет у складзе Мінскай вобласці. 26 снежня 1995 года з населеных пунктаў, якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падапардкаванні Мядзельскага пассавета, утвораны Мядзельскі сельсавет з цэнтрам у гарадскім пасёлку Мядзел. Станам на 1997 год у склад Мядзельскага сельсавета ўваходзілі 25 вёсак і 1 хутар. 18 лістапада 1998 года Мядзел атрымаў статус горада. 29 верасня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лацвянскага сельсавета (20 населеных пунктаў: Воргі, Гарані, Кабайлы, Кямсы, Лапосі, Лотва, Маўчанкі, Маўчаны, Мікіткі, Міхалі, Пярэградзь, Радзькі, Ражкі, Расохі, Садоўшчына, Селькава, Цімошкаўшчына, Чалеі, Чарняты і Шалкоўшчына)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1735 чалавек[4], з іх 92,9 % — беларусы, 4,7 % — рускія, 0,7 % — палякі[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 лістапада 1957 г. № 750 // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 11.
  3. Минского областного Совета депутатов от 29 сентября 2006 г. № 245 Об упразднении Дягильского, Лотвинского сельсоветов и изменении границ Слободского, Мядельского сельсоветов Мядельского района
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.