«Мяжа́» (шведск.: Gräns) — шведскі фэнтэзійны фільм 2018 года, пастаўлены рэжысёрам Алі Абасі па ўласным сцэнарыі, напісаным у суаўтарстве з Ізабэлай Эклёф[sv] і Юнам Айвідэ Ліндквістам[en]. Фільм зняты на аснове аднаймённага апавядання Айвідэ Ліндквіста са зборніка «Няхай памруць старыя мары[en]». Галоўныя ролі ў фільме выканалі Ева Меландэр і Ээра Мілонаф[en].

МяжаM:
шведск.: Gräns
Жанр рамантычны фільм, трылер[d], драматычны фільм, экранізацыя літаратурнага твору[d], фэнтэзійны фільм[2] і крымінальны фільм[d][2]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Працягласць 101 хв.
Краіна
Мова шведская мова
Год 2018, 11 красавіка 2019 і 11 кастрычніка 2018[1]
IMDb ID 5501104
Афіцыйны сайт

Прэм’ера фільма адбылася 10 мая 2018 года ў межах 71-га Канскага кінафестывалю[4], дзе фільм быў адзначаны прэміяй «Асаблівы погляд»[5]. Таксама карціна была ўключана ў афіцыйныя праграмы кінафестываляў у Лос-Анджэлесе[6], Таронта[7] і Мюнхене[8]. Карціна была абрана кандыдатам на «Оскар» за найлепшы фільм на замежнай мове[en]*[9].

Сюжэт правіць

Памежніца Ціна надзвычай добра выяўляе кантрабандыстаў. Аднак аднойчы з парома сходзіць чалавек падазронага выгляду, і яна аказваецца няздольнай вызначыць, што ён хавае. Яна становіцца апантанай ім і той трывожнай аўрай, што ён выпраменьвае. Расследаванне Ціны выяўляе значна больш, чым чакалася, і яна неўзабаве вымушана сутыкнуцца з жахлівымі адкрыццям пра сябе і ўсё чалавецтва[10].

Зноскі правіць

  1. http://nmhh.hu/dokumentum/198182/terjesztett_filmalkotasok_art_filmek_nyilvantartasa.xlsx
  2. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  3. а б в Internet Movie Database — 1990. Праверана 27 лютага 2020.
  4. Peter Debruge, Elsa Keslassy.. Cannes Lineup Includes New Films From Spike Lee, Jean-Luc Godard (англ.). «Variety» (12 красавіка 2018). Праверана 22 лістапада 2018.
  5. Lodge, Guy. Cannes: ‘Border’ Leads Un Certain Regard Award Winners (англ.). «Variety» (18 мая 2018). Праверана 22 лістапада 2018.
  6. Anne Thompson.. Los Angeles Film Festival Lands Diverse First Fall Lineup, Including Competition Slate That’s 42% Female-Directed (англ.). «IndieWire» (31 ліпеня 2018). Праверана 30 лістапада 2018.
  7. Border (англ.). «TIFF». Праверана 30 лістапада 2018.
  8. BORDER (ням.)(недаступная спасылка). «FILMFEST MÜNCHEN». Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2018. Праверана 30 лістапада 2018.
  9. Roxborough, Scott. Oscars: Sweden Selects 'Border' for Foreign-Language Category (англ.). «The Hollywood Reporter» (28 жніўня 2018). Праверана 22 лістапада 2018.
  10. BORDER (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 20 лістапада 2018.