Мялецій Храптовіч
Мялецій Храптовіч (? — студзень 1593) — рэлігійны дзеяч Рэчы Паспалітай.
Мялецій Храптовіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Мялецій Храптовіч. Невядомы мастак, XVIII стагоддзе | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Пераемнік | Іпацій Пацей | ||||||
Смерць |
студзень 1593 |
||||||
Дынастыя | Храптовічы | ||||||
Бацька | Іван Алехнавіч Храптовіч[d] |
Біяграфія
правіцьПаходзіў з магнацкага роду Храптовічаў герба «Адравонж». Сын Івана Алехнавіча.
Удзельнічаў у войнах з Маскоўскай дзяржавай, потым манах Кіева-Пячэрскага манастыра, яго архімандрыт з 1572 года. У 1592 годзе дамогся для манастыра ў канстанцінопальскага патрыярха стаўрапігіі (прамога яму падпарадкавання). Пры падтрымцы караля Стафана Баторыя ў 1580 годзе абраны епіскапам уладзіміра-берасцейскім. У 1590 годзе дазволіў мяшчанам Берасця ўтварыць брацтва пры царкве Св. Мікалая і адчыніць школу на ўзор львоўскай брацкай школы. Да праекта царкоўнай уніі ставіўся непрыхільна.
Літаратура
правіць- Анатоль Грыцкевіч. Храптовічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 219. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.