Мялешкавіцкі сельсавет (Мазырскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мазырскім раёне Гомельскай вобласці БССР

Мяле́шкавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Мялешкавічы.

Мялешкавіцкі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Мазырскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Мялешкавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 6 лютага 1964

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Мазырскага раёна Мазырскай акругі БССР. З 5 кастрычніка 1926 года ў складзе Слабадскога раёна, з 4 жніўня 1927 года — у складзе Каралінскага раёна той жа акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Каралінскім раёне БССР, які 5 лютага 1931 года перайменаваны ў Ельскі, з 21 чэрвеня 1935 года ў Ельскім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці. З 3 ліпеня 1939 года ў складзе Мазырскага раёна Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 6 лютага 1964 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Каменкаўскага сельсавета[1].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 6 лютага 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.