Мяркіне
Мяркіне (літ.: Merkinė, традыцыйная беларуская назва — Мерач) — колішні горад, цяпер мястэчка ў Варэнскім раёне Алітускага павета Літвы, у месцы ўпадзення Мерачанкі ў Нёман. Адміністрацыйны цэнтр Мяркінскай сянюніі. Насельніцтва 1434 чал. (2001).
Мястэчка
| ||||||||||||||||||||
Уваходзіць у Дзукійскі нацыянальны парк.
Гісторыя
правіцьПершыя пісьмовыя згадкі пра Мерач датуюцца XIV стагоддзем у сувязі з нападамі крыжакоў[1]. У 1443 годзе завершылася будаўніцтва Мерацкага касцёла.
7 снежня 1569 года атрымаў магдэбургскае права і герб з выявай аднарога. У пачатку XVII стагоддзя тут заснавалі кляштар дамініканцаў. У 1676 годзе гетман Міхал Казімір Пац заснаваў у Мерачы езуіцкую місію, якую ў 1755 годзе ператварылі ў рэзідэнцыю. З 1696 года працавала езуіцкая школа. У 1742—1746 гадах езуіты збудавалі драўляны касцёл Святога Крыжа.
У 1648 годзе ў Мерачы памёр кароль польскі і вялікі князь літоўскі Уладзіслаў IV.
З 1791 года — цэнтр Мерацкага павета. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) утварылася Мерацкае ваяводства.
У пачатку 1920-х гадоў у Мерачы размяшчаўся сакрэтны штаб чацвертай аператыўнай групы, падпарадкаванай Беларускай сацыял-рэвалюцыйнай партыі. Камандзірам групы быў Вячаслаў Разумовіч пад псеўданімам «Хмара». Штаб складаўся з ксяндзоў Бакшыца і Блазуеліса, прафесара гімназіі Карчынскага і Разумовіча. Група супрацоўнічала з Генеральным штабам літоўскай арміі і ў выпадку вайны паміж Польскай Рэспублікай і Літвой павінна была выступіць на літоўскім баку.
Славутасці
правіць- Замчышча.
- Касцёл Унебаўзяцця Найсв. Дзевы Марыі (XV ст.)
- Царква (2-я пал. XIX ст.).
Страчаная спадчына
правіць- Ратуша
- Сінагога
Галерэя
правіць-
Замчышча
-
Касцёл Унебаўзяцця Найсв. Дзевы Марыі
-
Нёман у Мяркіне
Вядомыя асобы
правіць- Лявонцій (Бондар) (1913—1999) — беларускі і рускі праваслаўны дзеяч.
Зноскі
Літаратура
правіць- Мерач // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 301. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Mierecz // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba (польск.). — Warszawa, 1885. S. 257—258
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мяркіне
- Мерач на Radzima.org