Мяртвіца

рака ў Беларусі

Мяртві́ца — рака ў Мсціслаўскім і Крычаўскім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Чорная Натапа (басейн Дняпра).

Мяртвіца
Характарыстыка
Даўжыня 24,5 км
Басейн 106 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне каля аграгарадка Забалацце
 • Каардынаты 53°52′41″ пн. ш. 31°23′11″ у. д.HGЯO
Вусце Чорная Натапа
 • Месцазнаходжанне за 1 км на захад ад аграгарадка Маляцічы
 • Вышыня 159,6[1] м
 • Каардынаты 53°51′34″ пн. ш. 31°30′45″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,5 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Чорная Натапа → Сож → Дняпро → Чорнае мора
Краіна
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раёны Мсціслаўскі раён, Крычаўскі раён
physical
Мяртвіца
Мяртвіца
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Даўжыня ракі 24,5 км, плошча вадазбору 106 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5[2] м/км. Выток ракі знаходзіцца каля заходняй ускраіны аграгарадка Забалацце (за 2,3 км у напрамку на поўнач[2]) Мсціслаўскага раёна. Упадае ў Чорную Натапу за 1 км у напрамку на захад ад аграгарадка Маляцічы (Крычаўскі раён). Рэчышча каналізаванае. Вадазбор на ўсходняй частцы Аршанска-Магілёўскай раўніны[2]. Асноўныя прытокі — Сарочынка (злева), Азярышча[1] (справа).

Зноскі

  1. а б Ліст карты N-36-76. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1986 г. (руск.)
  2. а б в ЭПБ 1984.

Літаратура правіць