Мястра
Мя́стра — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. У басейне ракі Нарач, каля горада Мядзел. Уваходзіць у Нарачанскую групу азёр (другое па плошчы ў Нарачанскай групе[2]).
Мястра | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 165,1[1] м |
Плошча | 13,1 км² |
Аб’ём | 0,0705 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 20,2 км |
Найбольшая глыбіня | 11,3 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 130 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча паверхні 13,1 км². Даўжыня 5,8 км, найбольшая шырыня 4,5 км. Найбольшая глыбіня 11,3 м. Аб’ём вады 70,2 млн м³. Плошча вадазбору 130 км²;. Даўжыня берагавой лініі 20,2 км.
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 2—3 м (на поўначы і паўночным усходзе 6—10 м), разараныя, на поўдні і паўднёвым захадзе пад лесам. Берагавая лінія ўтварае некалькі паўастравоў і заліваў (Панасаўка, Мядзельская лука, Паўночная лука). Берагі на поўначы і паўночным усходзе зліваюцца са схіламі катлавіны, астатнія нізкія, пясчаныя, на поўдні і ўсходзе забалочаныя. На асобных участках уздоўж берагоў — берагавы вал вышынёй да 1 м.
Дно паўночнага плёса возера са шматлікімі падняццямі, якія чаргуюцца з упадзінамі. Зона мелкаводдзя пясчаная, на асобных участках пясчана-галечная, высланая валунамі. Глыбей пашыраны сапрапелі і ілы. Расліннасць утварае ўздоўж берагоў некалькі палос (падводная пашырана да глыбіні 4 м).
Злучана пратокамі з азёрамі Баторына, Скрыпава, Шастакова і Рудакова. Упадаюць ручаі і меліярацыйныя каналы. Сцёк праз пратоку Скема ў возера Нарач.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, вугор, рапушка еўрапейская, лешч, гусцяра, плотка, лінь, карась, судак, джгір, мянтуз і іншыя віды рыб[3]. Багатая арнітафаўна.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-42. Стан мясцовасці на 1980 г. Выдане 1986 г. Архівавана 2 мая 2013.
- ↑ Информационно-исторический портал Мядельского района Архівавана 17 жніўня 2014. (руск.)
- ↑ Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 8, 40. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 79. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 8, 40. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.