Кражэй
Кражэй (літ.: Kražiai; традыцыйная беларуская назва — Кро́жы) — колішні горад, цяпер мястэчка ў Кяльмскім раёне Шаўляйскага павета Літвы, на рацэ Кражэнце. Адміністрацыйны цэнтр Кражэйскай сянюніі. Насельніцтва 784 чал. (2001). Знаходзяцца за 17 км на ўсход ад Кяльме, паміж Варнеем і Расяйнеем. Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй мястэчка належыць да этнаграфічнага рэгіёна Жамойць.
Мястэчка
| ||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьПершы пісьмовы ўспамін пра Крожы (Crase) датуецца 1253 годам; былі ў ліку розных зямельных уладанняў, падараваных Міндоўгам Тэўтонскаму ордэну[1]. З 1410 года з’яўляюцца звесткі пра Крожскую воласць. Каля 1421 года тут заснавалі касцёл.
З пачачтку XV стагоддзя Крожамі валодалі Кезгайлы, у 1549 годзе Станіслаў Кезгайла тытулаваўся «графам на Крожах». З 1554 года — ва ўладанні Завішаў і Шэметаў, з 1568 года — Радзівілаў.
У 1607 годзе жамойцкі біскуп Мельхіёр Гедройц запрасіў у Крожы езуітаў. З 1608 года ў горадзе працавала езуіцкая місія, а з 1618 года — калегіум. Пры калегіуме дзейнічаў тэатр. У 1629—1742 гадах у Крожах размяшчалася духоўная семінарыя Жамойцкага біскупства.
Захаваўся рэнесансны двухпавярховы будынак бурсы (інтэрната) езуіцкага калегіума, пабудаваны, як мяркуецца, у 1693 годзе. У калегіуме, затым у гімназіі на яго аснове выкладалі Мацей Казімір Сарбеўскі, Альберт Віюк-Каяловіч, Мацеюс Валанчус, Адам Крупскі; вучыліся Дыянізас Пашка, Сымонас Станявічус, Людвік Адам Юцэвіч.
У 1639 годзе тут заснавалі кляштар бенедыкцінак, у 1758 годзе — дом марыявітак.
У 1780 годзе атрымалі прывілей на таргі і кірмашы. Станам на 1790 год у Крожах было 160 двароў[2]. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынуліся ў складзе Расійскай імперыі.
Насельніцтва
правіцьТурыстычная інфармацыя
правіцьСлавутасці
правіць- Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсв. Дзевы Марыі (1757—1763) і кляштар бенедыкцінак
- Калегіум езуітаў (XVII ст.)
Страчаная спадчына
правіць- Касцёл езуітаў (захаваліся падмуркі)
Галерэя
правіць-
Калегіум езуітаў
-
Падмуркі езуіцкага касцёла
-
Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсв. Дзевы Марыі, фрагмент
-
Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсв. Дзевы Марыі, інтэр'ер
Зноскі
- ↑ ЭнцВКЛ 2010, с. 284.
- ↑ ЭнцВКЛ 2010, с. 285.
Літаратура
правіць- Крожы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 284—285. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
- Kroże // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno (польск.). — Warszawa, 1883. S. 719—721
- Кроже // Кражэй // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кражэй