Мяцеліца (танец)

(Пасля перасылкі з Мяцеліца, танец)

Мяцеліца — старажытны народны беларускі, рускі і ўкраінскі гульнявы танец з хуткай зменай фігур і шматстайнымі кружэннямі, якія нагадваюць мяцеліцу[1][2][3][4].

Мяцеліца

Мяцеліца
Кірунак: народны
Памер: 2/4, 3/8
Тэмп: хуткі
Вытокі: беларускія, рускія, украінскія
Гл. таксама:
Каляды

Мяцеліца — танец зімовых гулянняў моладзі, які звычайна уладкоўваўся на свята на сельскай плошчы або на змёрзлы сажалцы.

Харэаграфія правіць

Мяцеліца — танец вясёлы, жыццярадасны, выконваецца энергічна, з вялікім эмацыйным пад'ёмам і ў выразна жартаўлівай манеры. Колькасць пар танцораў не абмежавана. Тэмп танца хуткі.

Танцоры кружацца ў імклівым карагодзе, малюючы завіруху. Мяцеліцу выконваюць разам са спевамі ці толькі пад музыку.

Карагод «Мяцеліцы» пабудаваны на адным-двух нескладаных рухах. Вядучая пара захапляе за сабой усю чараду танцуючых то па крузе, то васьмёркай, то «слімаком», а часам закручвае ўсіх у «гурбу», цеснаты ў цэнтры.

Кампазіцыя беларускай «Мяцеліцы» будуецца на прыгожых, хуткіх перастраеннях у выглядзе «зорачак», якія нагадваюць сняжынкі з выкарыстанняў вяртушак, сольных і парных кружэнняў. Могуць выкарыстоўвацца невялікія ручнікі ці хустачкі, каб яшчэ больш наблізіць выгляд танцу да імітацыі снежнай завірухі[1].

П. Шпілеўскі адзначае некаторыя асаблівасці беларускай «Мяцеліцы»:

  Метелица состоит в том, что три (но не две и не четыре) девицы, взявшись за руки, то быстро вертятся кругом, как будто вальсируют, то выделывают полукруги медленно, как бы отворачиваясь одна от другой, то, наконец, несутся вдоль и поперёк площадки, припевая песню[5].  

А. Кіркор апісваў «Мяцеліцу» інакш:

  Собираются в пары, берут в руки махрачки, т. е. полотенца, или поясы и становятся в ряд. Раздаются музыка и напев, и в одно мгновение поднимается точно метелица. Все пары бросаются вдруг, первая, проскочив под полотенцем, пропускает вторую пару, бросается под полотенце третьей, пропускает четвёртую и т. д. Всё это делается с неимоверною быстротою и всеми парами разом. Надобно удивляться, как стройно, скоро и даже грациозно совершается эта кутерьма. При этом поют.[6].  

Вывучэнне правіць

Паводле сведчання Е. Р. Раманава «Мяцеліца» згадана сярод найбольш папулярных танцаў Гомельскага павета[1][7]. П. М. Шпілеўскі таксама згадваў «Мяцеліцу» ў сваіх тэкстах[8]. «Мяцеліцу» ў шэрагу найбольш распаўсюджаных на ігрышчах танцаў адзначаў у сваёй кнізе Е. Э. Сно[9].

У культуры правіць

Лявоніха… мяцеліца…
Бяз памяці вяселяцца…
— Гэй, дзьмі ў дуду дудар!
Аколіца-аселіца
Пад ногі сонцам сцелецца…

Якуб Колас. «Безназоўнае».[10]

Мяцеліца згадана ў ліку беларускіх танцаў у паэме «Тарас на Парнасе»[11].

Народны танец «Мяцеліца» ў 1852 годзе быў уведзены ў першую беларускую камічную оперу «Сялянка» (лібрэта і пастаноўка В. Дуніна-Марцінкевіча, музыка С. Манюшкі), у фінал першага акта. Гэта першы прыклад выкарыстання беларускага народнага танца ў тэатры[1].

У сучаснай сцэнаграфіі правіць

«Мяцеліца» шырока выкарыстоўваецца сучаснымі харэографамі ў класічных і новых пастаноўках[1][12].

Зноскі

  1. а б в г д Алексютович Л. К. Белорусские народные танцы, хороводы, игры. Под ред. М. Я. Гринблата. Мн., «Вышэйш. школа», 1978. 528 с. с ил.
  2. Голейзовский К. Я. Образы русской народной хореографии, с. 286
  3. Метелица // Толковый словарь Ефремовой. Т. Ф. Ефремова. 2000.
  4. Русские народные танцы Архівавана 13 красавіка 2014.
  5. Шпилевский П. Путешествие по Полесью и Белорусскому краю, с. 17-18.
  6. Киркор А. К. Этнографический взгляд на Виленскую губернию, с. 287.
  7. Романов Е. Р. Белорусский сборник, вып. 8. Вильна, 1912, с. 157.
  8. Шпилевский П. М. Белоруссия в характеристических описаниях и фантастических поверьях. — «Пантеон», т. 9, кн. 5-6, Спб., 1853, с. 33.
  9. Сно Е. Э. В бототах Полесья. Белорусы. Спб., 1904 с. 15
  10. Якуб Колас. «Безназоўнае»
  11. Беларуская літаратура XIX стагоддзя. Хрэстаматыя. Минск, 1971, с. 23.
  12. Нисневич И. Народный ансамбль песни и танца «Неман». Минск, 1971, с. 35.

Літаратура правіць

  • Алексютович Л. К. Белорусские народные танцы, хороводы, игры. / Под ред. М. Я. Гринблата. — Мн.: «Вышейш. школа», 1978. — 528 с. с ил.
  • Гуменюк А. Інструментальна музика — Київ: Наукова думка, 1972

Спасылкі правіць