Адкрыць галоўнае меню

Мячэць Ібрагім аль-Ібрагім або Мячэць караля Фахда ібн Абдэль Азіз Аль Сауда, таксама Мячэць Захавальніка Дзвюх Святых Мячэцяў — мячэць у паўднёвай частцы Гібралтара. Будынак быў падарункам ад Караля Саудаўскай Аравіі Фахда і яго будаўніцтва заняло два гады, і каштавала прыблізна 5 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў. 8 жніўня 1997 года яна была афіцыйна адкрыта[1].

Мячэць
Мячэць Ібрагім аль-Ібрагім
Мячэць Ібрагім аль-Ібрагім
Мячэць Ібрагім аль-Ібрагім
Краіна Вялікабрытанія
Рэгіён Гібралтар
Цячэнне, школа салафізм
Тып мячэці Джума-мячэць
Ініцыятар будаўніцтва Фахд ібн Абдэль Азіз Аль Сауд
Будаўніцтва 19951997 гады
Асноўныя даты:
8 жніўня 1997 — адкрыццё мячэці
Кол-ць мінарэтаў 1

Мячэць Ібрагім аль-Ібрагім самая паўднёвая мячэць у кантынентальнай Еўропе, і адначасова адна з найбуйнейшых мячэцяў пабудаваных у немусульманскай краіне[2].

У комплекс мячэці ўваходзіць школа, бібліятэка, і лекцыйная зала. Гэта адзіная мячэць у Гібралтары для больш чым 2 000 мусульман, што прыблізна  % ад агульнай колькасці насельніцтва Гібралтара[3][4].

Зноскі

  1. DiscoverGibraltar.com – Ibrahim-al-Ibrahim Mosque
  2. McGuire, Kelly J. The Essential Gibraltar. Lifted Magazine. Праверана 22 лістапада 2010.
  3. Census of Gibraltar 2001.
  4. CIA World Factbook

СпасылкіПравіць