Мёрскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Мё́́рскі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Мёры (не ўваходзіць у склад сельсавета).

Мёрскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мёрскі раён
Уключае 62 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Мёры (не ўваходзіць у склад)
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
8 красавіка 2004
Дата скасавання 7 жніўня 1957
Насельніцтва (2019) 1 700
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Геаграфія правіць

Міёрскі сельсавет знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Мёрскага раёна. Сельсавет выцягнуты з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. На поўначы сельсавет мяжуе з Павяцкім і Узмёнскім сельсаветамі, на ўсходзе — з Туркоўскім сельсаветам і балотам Ельня, на поўдні — з Новапагосцкім сельсаветам, на захадзе — з Перабродскім сельсаветам.

Гісторыя правіць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мёрскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Мёры. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 7 жніўня 1957 года вёска Мёры набыла статус гарадскога пасёлка, сельсавет скасаваны.

8 красавіка 2004 года Мёрскі сельсавет утвораны зноў, у яго склад увайшлі населеныя пункты скасаваных Дварнасельскага (27 населеных пунктаў: Беларуская, Блажкі, Вазаўнікі, Вязаўцы, Гір’яты, Дворнае Сяло, Жугераўшчына, Загор’е, Калганова, Канахі, Картавыя, Крыштулі, Мёркі 2, Наталіна, Падгайцы, Пад’ельцы, Пестуны, Плейкі, Ракавыя, Свярдлы, Селішча, Станулева, Стафанова, Сухія, Цілеўцы, Чахоўшчына і Юнцы) і Чэраскага (37 населеных пунктаў: Амбросенкі, Басяныя, Варанькі, Вільнова, Вялікая Глінаўка, Вялікая Кавалеўшчына, Гараўцы, Грэцкія, Дзянісова, Дульскія, Застарынцы, Захарні, Казлы, Кручкі, Кучняры, Ліпаўка, Літоўчыкі, Малая Глінаўка, Малая Кавалеўшчына, Маляўкі, Масеўцы, Мацюкі, Мнюхі, Новае Сяло, Новыя Крукі, Палякі, Пацеенкі, Пціцкія, Сілава, Слаўшчызна, Старыя Крукі, Сухавержжа, Сушкі, Татары, Франопаль, Чарасы і Якубаўшчына) сельсаветаў[1]. 15 чэрвеня 2011 года ліквідаваныя вёска Вязаўцы і хутар Застарынцы[2].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2223 чалавекі[3], з іх 95,1 % — беларусы, 2,7 % — рускія, 0,9 % — украінцы, 0,6 % — палякі[4]; паводле перапісу 2019 года — 1700 чалавек[5].

Населеныя пункты правіць

  • 1 студзеня 1947 — 13

Зноскі

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.