Мігел Велозу

партугальскі футбаліст

Міге́л Луі́ш Пі́нту Вело́зу (парт.: Miguel Luís Pinto Veloso; нар. 11 мая 1986, Каімбра, Партугалія) — партугальскі футбаліст, апорны паўабаронца італьянскага клуба «Піза». Ігрок нацыянальнай зборнай Партугаліі (2007—2015).

Футбол
Мігел Велозу
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Мігел Луіш Пінту Велозу
Нарадзіўся 11 мая 1986(1986-05-11)[1][2] (37 гадоў)
Грамадзянства  Партугалія
Рост 180 см
Вага 79 кг
Пазіцыя апорны паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Італія Піза
Нумар 44
Маладзёжныя клубы
2000—2005 Партугалія Спортынг (Лісабон)
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2010 Партугалія Спортынг (Лісабон) 98 (4)
2005—2006   Партугалія Алівайш і Маскавіды 28 (7)
2010—2012 Італія Джэноа 49 (2)
2012—2016 Украіна Дынама (Кіеў) 78 (6)
2016—2019 Італія Джэноа 66 (1)
2019—2023 Італія Элас Верона 99 (5)
2023— Італія Піза
Нацыянальная зборная[* 2]
2001—2002 Партугалія Партугалія (да 16) 10 (0)
2002—2003 Партугалія Партугалія (да 17) 25 (3)
2004 Партугалія Партугалія (да 18) 5 (1)
2004—2005 Партугалія Партугалія (да 19) 9 (2)
2006 Партугалія Партугалія (да 20) 2 (1)
2006—2008 Партугалія Партугалія (да 21) 18 (5)
2007—2015 Партугалія Партугалія 57 (3)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Польшча/Украіна 2012
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 снежня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 24 жніўня 2016
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

«Спортынг» правіць

Велозу паспрабаваў пачаць сваю футбольную кар’еру ў «Бенфіцы», дзе яго бацька Антоніа Велозу быў капітанам і гуляў на пазіцыі абаронцы на працягу многіх гадоў, але не быў прыняты ў каманду з-за залішняй вагі. Пазней ён быў прыняты ў склад галоўных супернікаў «Бенфікі» — «Спортынг», дзе гуляў на працягу пяці гадоў, і ў сезоне 2004/05 яго ўзялі ў галоўную каманду. Сваю футбольную кар’еру Велозу пачынаў на пазіцыі цэнтральнага абаронцы.

Для атрымання вопыту і навыкаў у 2005 годзе Мігел быў адпраўлены ў арэнду ў «Алівайш і Маскавіды». У выніку добрай гульні, паказанай у клубе другога дывізіёна, Велозу вярнуўся назад у «Спортынг». Дэбют Велозу за «Спортынг» адбыўся ў матчы Лізе чэмпіёнаў супраць «Інтэра». «Спортынг» перамог з лікам 1:0, а Мігел быў прызнаны найлепшым іграком матча. Велозу стаў праходзіць у асноўны склад каманды, вытрымліваючы канкурэнцыю з больш дасведчанымі ігракамі, як Тонел, Андэрсан Полга, Куштодыу, Марка Канейра.

У студзені 2007 года Велозу падоўжыў кантракт са «Спортынгам» да 2013 года.

«Джэноа» і «Дынама» правіць

30 ліпеня 2010 года Мігел перайшоў у італьянскі клуб «Джэноа»[3].

4 ліпеня 2012 года Мігел перайшоў у склад украінскага клуба «Дынама», падпісаўшы з камандай чатырохгадовы кантракт. У ліпені 2016 года вярнуўся ў «Джэноа»[4]. Пакінуў генуэзскую каманду па заканчэнні сезона 2017/18, аднак у кастрычніку 2018 года падпісаў новы кантракт з клубам[5].

«Элас Верона» правіць

У ліпені 2019 года ў якасці свабоднага агента далучыўся да клуба «Элас Верона». Пакінуў веронскі клуб па заканчэнні сезона 2022/23.

«Піза» правіць

У жніўні 2023 года стаў іграком «Пізы».

Міжнародная кар’ера правіць

Пасля добрага выступу Велозу на чэмпіянаце Еўропы сярод моладзевых каманд у 2007 годзе, трэнер зборнай Партугаліі Луіс Феліпэ Скалары выклікаў Мігела ў асноўную каманду. Дэбют Велозу за зборную Партугаліі адбыўся 13 кастрычніка 2007 года ў матчы супраць зборнай Азербайджана.

Першы гол за нацыянальную каманду Мігел забіў 14 кастрычніка 2008 года ў адборачным турніры да чэмпіянату свету 2010 года супраць зборнай Мальты.

Дасягненні правіць

  Спортынг

  Дынама Кіеў

Крыніцы правіць

  1. Miguel Veloso // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. MIGUEL VELOSO luis pinto // Argentine Soccer Database
  3. Мигел Велозу официально перешёл в «Джэноа» (руск.)(недаступная спасылка). championat.ru (30 ліпеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2010.
  4. Велозу продолжит карьеру в «Дженоа» (руск.). by.tribuna.com.
  5. «Дженоа» вновь подписал контракт с Мигелом Велозу (руск.). by.tribuna.com.

Спасылкі правіць