Міграцыя жывёл
Міграцыя жывёл (ад лац. migrans) — рэгулярнае перамяшчэнне папуляцыі жывёл, падчас якога асобіны з адной вобласці пражывання перамяшчаюцца ў іншую, але затым вяртаюцца назад. Міграцыі найбольш распаўсюджаны ў птушак (пералёты птушак) і рыб (напрыклад, міграцыі ціхаакіянскага ласося). У звяроў міграцыі вывучаны менш, з прычыны таго, што яны вядуць больш скрытны лад жыцця. Прыклады міграцый у жывёл — міграцыя паўночных аленяў з тундры ў лесатундру з надыходам зімы, яна выклікана недахопам і цяжкасцямі здабычы корму ў занесенай снегам тундры. Міграцыі жывёл маюць ярка выяўлены прыстасавальніцкі (адаптыўны) характар і ўзніклі падчас эвалюцыі ў самых розных відаў.
Тыпы міграцый
правіцьМіграцыі можна падзяліць на актыўныя (жывёлы перамяшчаюцца самі) і пасіўныя (жывёлы перамяшчаюцца на льдах ці нясуцца вадой). Актыўныя міграцыі можна падзяліць па часавых інтэрвалах, у якія яны адбываюцца:
- Актыўныя
- Сезонная міграцыя
- Сутачная міграцыя
- Перыядычная міграцыя
Прыклады міграцый
правіцьЯк прыклады можна прывесці сезонныя перамяшчэнні мікраскапічных жывёл з глыбіннай часткі азёр на мелкаводдзі, звязаныя са зменамі тэмпературы вады, і міграцыю кітоў, якія восенню плывуць з прыпалярных раёнаў у субтропікі, дзе з'яўляюцца на свет іх дзіцяняты, а ў канцы вясны вяртаюцца назад у халодныя воды.
Тлумачэнне міграцый
правіцьПерамяшчэнне жывёл, выклікана неабходнасцю змянення ўмоў жыцця ці звязана з праходжаннем цыклу развіцця.
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Міграцыя жывёл