Міжземнаморскі ўніверсітэт (Чарнагорыя)

Міжземнаморскі ўніверсітэт (сербск.: Univerzitet Mediteran) — чарнагорская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Падгорыца.

Міжземнаморскі ўніверсітэт
сербск.: Univerzitet Mediteran
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва сербск.: Univerzitet Mediteran
Міжнародная назва англ.: Mediterranean University
Заснаваны 2006
Студэнты 2 200
Размяшчэнне Падгорыца
Сайт udg.edu.me
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Міжземнаморскі універсітэт з’яўляецца першым прыватным універсітэтам у Чарнагорыі. Ён быў заснаваны 30 мая 2006 года. Сядзіба ўніверсітэта знаходзіцца ў Падгорыцы. З моманту свайго заснавання Міжземнаморскі ўніверсітэт функцыянуе як адзіная юрыдычная асоба ў адпаведнасці з Балонскай дэкларацыяй. Якасць навучальных праграм на ўсіх факультэтах універсітэта ў 2008 годзе праверана экспертнай камісіяй Савета па вышэйшай адукацыі Чарнагорыі. Універсітэт быў паўторна акрэдытаваны на наступныя пяць гадоў, што з’яўляецца паказчыкам высокай якасці працы.

Структура правіць

  • Факультэт турызму
  • Факультэт эканомікі і бізнесу
  • Факультэт інфармацыйных тэхналогій
  • Факультэт выяўленчых мастацтваў
  • Факультэт замежных моў
  • Юрыдычны факультэт
  • Інжынерны факультэт

Спасылкі правіць