Міжнароднае французскае радыё
Міжнароднае французскае радыё (фр.: Radio France internationale, RFI) — французская дзяржаўная радыёстанцыя, заснаваная ў 1931 годзе для замежнага вяшчання. Вяшчае на 12 мовах (англійская, в'етнамская, іспанская, кітайская, кхмерская, партугальская, персідская, руская, румынская, суахілі, французская і хаўса) у 29 краінах свету, у тым ліку ў 21 краіне Афрыкі (Гамбія, Гана, Гвінея-Бісау, Замбія, Каба-Вердэ, Камерун, Кенія, Кот-д’Івуар, Лесота, Ліберыя, Мазамбік, Малі, Намібія, Нігер, Паўднёвы Судан, Сан-Тамэ і Прынсіпі, Сьера-Леонэ, Сенегал, Уганда, ЦАР і Экватарыяльная Гвінея), 5 краінах Азіі (Арменія, Грузія, Іран, Камбоджа і Кыргызстан), 2 краінах Амерыкі (ЗША і Ямайка) і 2 краінах Еўропы (Малдова і Румынія). На 2014 г. мела 400 замежных карэспандэнтаў і каля 40 мільёнаў штотыднёвых слухачоў.
«Міжнароднае французскае радыё» | |
---|---|
Radio France internationale | |
фр.: Radio France internationale | |
Горад | Парыж |
Краіна | Францыя |
Слоган | Голас свету |
Фармат | Навінавы |
Частата | FM: 89 (Парыж) |
Час вяшчання | Кругласутачна |
Зона вяшчання | Міжнароднае вяшчанне |
Дата пачатку вяшчання | 6 мая 1931 |
Заснавальнік | Савет міністраў Францыі |
Уладальнік | Сусветныя французскія СМІ |
Кіраўнікі | Мары-Крысцін Сарагос |
Сайт | rfi.fr |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьУ 1931 г. Дзяржаўны саюз каланіяльнага радыёвяшчання заснаваў у Парыжы радыёстанцыю «Каланіяльны пост», якая вяшчала з перадавальнікаў магутнасцю 12 кілават на трох асобных кароткіх хвалях (25,63, 19,68 і 25,20 метраў адпаведна) для заморскіх уладанняў у Азіі, Амерыцы і Афрыцы. 23 сакавіка 1938 г. радыёстанцыю перайменавалі ў «Сусветную парыжскую» пры адкрыцці радыёперадавальніка магутнасцю 25 кілават у Ле-Эсар-ле-Руа (дэпартамент Івелін, рэгіён Іль-дэ-Франс). Вяшчанне пашырылася на 15 частасцей у 20 замежных мовах (англійская, арабская, балгарская, іспанская, грэчаская, дацкая, італьянская, нарвежская, нідэрландская, нямецкая, партугальская, польская, расійская, румынская, славацкая, сербскахарвацкая, турэцкая, чэшская, шведская і японская). 1 верасня 1939 г. запрацавала радыёмачта ў вёсцы Алуі (дэп. Шэр, рэг. Цэнтр) з дзвюма перадавальнікамі магутнасцю 100 кілават, што дазволіла дадаць 4 кароткія хвалі (24, 25, 31 і 41 метры). 17 чэрвеня 1940 г. радыёвяшчанне прыпынілася праз захоп поўначы Францыі нямецкім войскам у Другую сусветную вайну. 1 жніўня 1941 г. рэжым Вішы аднавіў вяшчанне радыёстанцыі на частасцях 19,68 і 25,33 метраў пад назвай «Голас Францыі», што праіснавала да падрыву нямецкім войскам Алуіскі радыёперадавальнік 17 жніўня 1944 года.
1 студзеня 1945 г. вяшчанне аднавілася пад назвай Радыё «Парыж», якое пры канцы года мела 300 супрацоўнікаў і распаўсюджвала перадачы на 46 краін пры дапамозе трох перадавальнікаў магутнасцю 150 кілават. Дадалося вяшчанне на венгерскай і славенcкай мовах, у студзені 1946 г. — на фінскай (да красавіка 1951 г.), у 1976 г. — на в’етнамскай, кхмерскай і лаоскай. У верасні 1969 г. скасавалі перадачы па-балгарску, па-партугальску і па-славенску. У 1972 г. арабскую службу перадалі таварыству Сомера для стварэння радыё «Монтэ-Карла Блізкі Усход» . У 1973 г. запрацавалі першыя перадавальнікі магутнасцю 500 кілават у Ісудзёне (дэп. Эндр, рэг. Цэнтр). У 1974 г. скасавалі вяшчанне на 14 з 17 моў. 6 студзеня 1975 г. радыёстанцыя займела сучасны назоў. 17 снежня 1981 г. праз увядзенне Войцехам Ярузельскім 13 снежня ваеннага становішча ў Польшчы аднавілі польскую службу. 29 ліпеня 1982 г. МФР падпарадкавалі Ісудзёне . 5 верасня аднавілі расійскую службу. У 1984 г. у Французскай Гвіяне запрацавалі тры перадавальнікі па 500 кілават для пашырэння ў Лацінскай Амерыцы перадачаў па-іспанску, па-партугальску і па-французску, што пачаліся яшчэ 1 кастрычніка 1982 года. 1 студзеня 1985 г. аднавілі румынскую службу, у пачатку 1986 г. — сербскахарвацкую, у сакавіку 1988 г. — арабскую, пасля разгону войскам пратэстаў на плошчы Брамы нябеснага спакою ў Пекіне 4 чэрвеня 1989 г. — кітайскую.
З увядзеннем 21 сакавіка 1991 г. персідскай службы лік моў вяшчання дасягнуў 14. 8 верасня МФР упершыню ў Афрыцы атрымала FM-частасць у Сенегале (Дакар). 16 верасня 1996 г. вяшчанне вялося на 17 мовах. 24 кастрычніка 2008 г. спынілі перадачы на албанскай, лаоскай, нямецкай, польскай, сербскахарвацкай і турэцкай мовах. Адначасна пачалося вяшчанне на суахілі і хаўса.
Кіраўнікі
правіць- Жан Фрэс (1 красавіка 1938 — 17 чэрвеня 1940)
- Анры Цезена дзю Мансель (1986—1989)
- Андрэ Ларк'е (1989—1995)
- Жан-Поль Клюзэль (1995—2004)
- Антуан Шварц (2004—2008)
- Ален дэ Пузілак (2008—2012)
- Мары-Крысцін Сарагос (з 2012)
Спасылкі
правіць- Мабільная старонка (фр.)
- Музычнае МФР (фр.)
- Музычнае вяшчанне Архівавана 14 жніўня 2011.